Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

спра-. Як толькі настала потым рэакцыя і пачаўся моцны польска-каталіцкі ўплыў, усе яны зрабіліся шчырымі палякамі і пакорнымі сынамі каталіцкага касьцёлу.

Соцыяльны склад грамадзянства.

Грамадзяне Полаччыны складалі, наагул, два соцыяльныя клясы. З аднаго боку стаялі лепшыя людзі, прадстаўнікі гандлёвага, прамысловага і зямельнага капіталу. З другога боку стаялі меншыя людзі, прадстаўнікі працы. Гэтыя два клясы ня былі яшчэ яўна ад‘значанымі станамі і злучаліся паміж сабою прамежнымі групамі, але, усё-ж такі ў аснове кожнага з гэтых двох станаў быў, як-бы, нейкі асяродак. Валасныя князі са сваімі дружынамі стаялі асобна ад гэтых клясаў і, гледзячы па ўмовах жыцьця, станавіліся на старану ці таго, ці другога клясу. Пэўна, Беларусь не магла застанавіцца на гэтых формах соцыяльнага жыцьця. Ідзе новая формацыя станаў пад уплывам эканамічна-палітычнага разьвітку гаспадарства і пад уплывам, праўда, пакуль што невялікім, Польшчы.

Тыя войны, якія гаспадарству трэба было вясьці раней з Немцамі, потым з Маскоўскім гаспадарствам, павялічылі лік і важкасьць князя і яго дружыны. Дружыньнікі за сваю вайсковую службу адтрымліваюць, як пэнсію, зямлю і робяцца такім спосабам, земляўласьнікамі. Гэты факт збліжае іх з лепшымі людзьмі Полаччыны. Баяры, служылы элемэнт людзей лепшых, таксама, пачынаюць гуртавацца з быўшымі дружыньнікамі. Будуецца агульны служылы стан, каторы потым убярэ ў свой склад амаль што ня ўсіх лепшых людзей. Сюды не ўвайшлі прадстаўнікі чыста гандлёвага капіталу, каторыя злажылі асобны кляс. У служылы стан увайшла, ў пачатку пэрыяду, частка меншых людзей. Гэта былі тыя вясковыя земляробы, каторыя нясьлі вайсковую службу ці ў князя, ці ў баяраў. Склаўся, такім спосабам, вялікі служылы стан земляўласьнікаў, прадстаўнікі каторага ў першай палавіне пэрыяду называліся баярамі і зямянамі. У Полацкай Русі назву баярына мелі толькі вярхі вышэйшага клясу, але з цягам часу гэты тытул панізіўся і пад баярынам сталі разумець дробнага служылага чалавека. У другой палавіне пэрыяду для служылага стану адтрымаў пашырэньне тэрмін „шляхецтва, шляхта“, прышоўшы на Беларусь з Польшчы. Шляхта паступова адтрымавала ўсё большыя і большыя правы. Літоўска-Беларускія гаспадары, ужо пачынаючы з Ягайлы, давалі шляхецтву прывілеі. Найраней, гэты кляс выдзяліў з свайго складу асобную раду паноў, сэнат, каторая мела права кантролю над гаспадаром. У палавіне XV-га сталецьця шляхта