Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

беларуская кніга Цьветная Трыодь, а праз 8 гадоў яшчэ (1492) таксама ў Кракаве, другая кніга Актоіх. Друкованая беларуская біблія зьявілася ў 1517-м годзе. Раней за яе выйшлі з друку толькі нямецкая біблія (1445 г.) і чэская біблія (1488 г.) Што датычыць да Масквы, то там першая друкованая руская кніга, Апостал, зьявілася толькі ў 1573-м годзе, на 90 гадоў пазьней за першую друкованую беларускую кнігу. Вельмі рана зьяўляюцца і беларускія друкарні. У Кракаве беларуская друкарня пачала працаваць у 1483-м годзе, польская на 22 гады пазьней, у 1505-м годзе; у Вільні беларуская друкарня істнуе з 1525-га году, а польская з 1576-га году, на 51 год пазьней. У Маскве друкарня пачала працаваць з 1563-га году, на 80 гадоў пазьней за беларускую друкарню. Да усіх гэтых цыфраў нам ня трэба нічога дадаваць, бо яны гавораць самі за сябе.

Беларуская друкарская справа зьвязана з імем першага беларускага друкара Францішка-Юрыя Скарыны. Ен быў родам, як сам казаў „з слаўнага горада Полацку“ з багатай гандлярскай фаміліі. У 1506-м годзе ён скончыў кракаўскі унівэрсытэт па філёзофскім факультэце. Не здаволіўшыся гэтай адукацыяй, Скарына паехаў у Заходнюю Эўропу, гдзе, таксама, скончыў адзін з унівэрсытэтаў, але ўжо па мэдыцынскім факультэце, адтрымаўшы ступень доктара. На нейкі час ён затрымаўся ў Празе і тут пачаў сваю чыннасьць па перакладу на беларускую мову і па выданьню кнігаў. Каля 1525-га году доктар Скарына перабраўся ў Вільню, гдзе займаўся тою самаю працаю. Скарына ўжо ў той час зразумеў, што лацінская мова, а, таксама, і старацаркоўна-славянская мова ня могуць здаволіць шырокіх колаў грамадзянства. Адчувалася ўжо патрэба ў кнігах, якія былі-б напісаны ў простай, штодзеннай размоўнай мове. Вось Скарына і прыняўся за пераклад кнігаў сьвятога пісаньня і кнігаў набажэнства на сучасную яму беларускую мову, каб гэтыя кнігі былі даступны ня толькі вучоным, але і простым людзям. Свае выданьні ён афяраваў „людзям простым паспалітым“. Скарынаю былі ператлумачаны і выданы: біблія, канонік і псалтыр. Апроч каштоўнасьці працы Скарыны з пагляду культуры трэба ад‘значыць каштоўнасьць гэтай працы і збоку хараства. Усе кнігі выданы вельмі пекна. Шрыфт яго выданьняў непадобен на другія шрыфты яго часу. Яўна, што шрыфт быў зроблены па малюнку самога Скарыны, які даглядаў ня толькі за тым, каб літара была лёгка чытана, але і за тым, каб яна здаволіла чытача і збоку хараства. Вялікія літары ў кнігах Скарыны ўсе прыгожыя, ўсе штучна ўбраны. Тут ёсьць і галінкі, і лісьцьця, і кветкі, і зьвяры. Есьць тут і гэрб роду друкара: сонца і поўмаладзік, злучаныя разам. На бібліі намалёван і патрэт Скарыны. Друкар сядзіць за сталом