га юрыдычнаяа акту, мы павінны ад‘значыць, што характар улады гаспадарства літоўска-беларускага быў непадобен да характару ўлады дзяржаўца Маскоўскага гаспадарства, гдзе ў гэты час вырастала і ўзмацнялася тое самаўладзтва, якое ня прыймала на сябе а ніякіх юрыдычных абавязкаў і ня лічылася з правамі станаў.
Праз 11 гадоў (1468) Казімер Ягайлавіч выдае другі дзяржаўны акт, таксама, ў беларускай мове, вядомы пад назоваю статуту, або судзебніка. Гэты статут мае практычную мэту — даць дзяржаўным судзьдзям, як-бы, падручнік, рукаводзтва для судатварэньня. Да гэтага часу абшырная наша бацькаўшчына ня мела аднаго агульнага кодэксу і гэта шкодзіла справе суда ў гаспадарсьцьве. Суд па асобных абласьцёх тварыўся на аснове вуснага, абычнага права, каторае складалася з мясцовых звычаяў, прыгавораў больш популярных, вядомых судзьдзяў, і далёка не заўсёды гэтыя матар‘ялы былі запісаны. Адсюль вынікалі як непаразуменьні, так злаўжываньні ў судовых справах. Парадзіўшыся на сойме ў Вільні з панамі і князямі, Казімер і выдаў вышэйпаказаны кодэкс для ўсяго гаспадарства. Поўным, зусім дагаджаючым усяму складу жыцьця, гэтага кодэксу прызнаць немагчыма. Ен амаль што выключна сабраў у свой зьмест нормы угалоўнага права, ў якіх адчувалася найвастрэйшая патрэба. Найбольш апрацаваны артыкулы аб забойсьцьве і зладзействах. Хоць і мала, але ўсё-ж такі ёсьць у статуце Казімера артыкулы, датычачыя і грамадзянскага права. Так, напрыклад, тут закрануты пытаньні аб копных, межавых спрэчках паміж суседзямі, аб утрыманьні ў добрым стане шляхоў, мастоў, аб абароне лесу і г. д. Цікава ад‘значыць, што ўжо ў той, далёкі ад нас, час літоўска-беларускі ўрад зразумеў усю карысьць зьездаў судных, на якіх магчыма выявіць паўней, яўней запутаныя і непаразуменныя судовыя пытаньні. Судзебнік Казімера ўспамінае аб зьездных судох. Трэба так сама адзначыць, што кодэкс 1468-га году і ў тэрмінолёгіі і ў зьмесьце многіх артыкулаў вельмі падобен да старарускага зборніка „Рускай Праўды“. Гэтыя старарускія традыцыі ў зборніку літоўска-беларускім зьберагліся навет больш чым у зборніках Маскоўскай дзяржавы. Першы пасьля Рускай Праўды зборнік у Маскве зьявіўся пры Яне III, калі з ростам гаспадарства, зложанага з розных земляў, вырасла патрэба і ў аднастайных законах. Ян III дапаручыў працу над кодэксам дзяку Гусеву. Калі кодыфікацыя была зроблена, Ян з баярскаю Думаю разгледзілі працу і зацьвердзілі яе ў 1497 годзе. Гэта нам дакладна даводзе, што першы зборнік у Літоўска-Беларускім гаспадарсьцьве выйшаў раней, як зборнік ў Маскоўскім гаспадарсьцьве на 29 гадоў. Маскоўскае законадаўства гэтага часу падлягло ўплыву