1386-году, тым ня менш польскі ўплыў ня можа, пакуль што, змагацца, з самабытнаю, ўзросшаю на моцным мясцовым грунце, беларускаю культураю. Архівы берагуць да нашага часу вялікую моц памяткаў беларускай культуры гэтага пэрыяду.
З гэтых памяткаў асабліва цікавы для нас юрыдычныя дакумэнты, каторыя найбольш сьведчаць аб высокасьці культуры нашых продкаў. Мы тут назавём некаторыя з такіх дакумэнтаў.
Пры Казімеры I Ягайлавічы ў 1457 годзе была выдана грамата, вядомая пад назваю „Земскія прывілеі Казімера“. Гэты акт датычыць жыцьця ўсіх земляў гаспадарства, ён напамінае нам сваім зьместам ангельскі акт 13-га сталецьця, вялікую карту вольнасьцяў. Тут забясьпечваюцца правы як асобы, так і маетнасьці князёў, баяр, служылай шляхты і, навет, мяшчан. На аснове прывілеяў, ніхто з іх ня можа быць пакараны толькі па тайным ці яўным даносе, або па падазрэньні: раней ён павінен быць пацягнены да суду. Кожны нясе адпавядальнасьць толькі за свае віны: жонка, напрыклад, не караецца за праступак свайго чалавека, бацька за праступак сына і г. д. Кожны мае права вольнага выйсьця за граніцу гаспадарства. Для служылай шляхты былі забясьпечаны правы ўладаньня і распараджэньня іх вотчыннымі маёнткамі. Сяляне, судзячы па прывілеях, ужо ня ёсьць вольны стан дзяржавы, як гэта было раней; правы над імі пана пашыраны. У зьвязку з гэтым, яны высвабаджаюцца ад беспасрэдніх фінансава-матар‘яльных дзяржаўных абавязкаў, апроч рэмонту дарог і мастоў; паміж імі і дзяржавай становіцца пан. Асобныя абавязкі наложаны і на гаспадара дзяржавы; вялікі князь, напрыклад, ня мае права памяншаць межаў Літоўска-Беларускага гаспадарства. Апроч таго, цікавы яшчэ 15 артыкул прывілеяў. На грунце гэтага артыкулу забараняецца людзям чужых народнасьцяў займаць урадовыя пасады ў гаспадарсьцьве і купляць зямлю. „У тых землях нашых, таго вялікага князьства, зямель, гарадоў, мест, а з каторых кольвек урадаў і дзедзіцтв удзержаньня, або достойнасьцей, не маетсі даваті жаднаму чужаземцу, але толькі тубыльцом тых зямель маем даваті мы і потомкі нашыя“. Гэтыя пункты, наложаныя на вялікага князя, маюць на ўвазе той факт, што гаспадар літоўска-беларускі ёсьць разам з тым і кароль польскі. Яны аберагаюць Літву і Беларусь ад палітычных і эканамічных жаданьняў Польшчы. Прывілеі, выдадзеныя Казімерам I, ляглі як грунт констытуцыі гаспадарства. Вялікі князь Аляксандар, наступнік Казімера, ўпісаў абавязкі, наложаныя на гаспадара, ў сваю констытуцыйную карту. Далейшыя гаспадары гэтыя свае абавязкі пацьвярджалі. Прыймаючы пад увагу ўвесь зьмест вышэйпадана-