Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Унія Літоўска-Беларускага гаспадарства з Польшчай 1386-га году.

Пасьля сьмерці Альгэрда (1377) ў Літоўска-Беларускім гаспададарсьцьве пачынаецца смутак. Пасад Альгэрда займае старэйшы яго сын ад другой жонкі, Ульляны Цьверскай, Ягайла. Ягайлам нездаволены яго старшыя браты, сыны першай жонкі Альгэрда, Марылі Віцебскай, і зьвярнуліся да Масквы, гдзе ў гэты час быў вялікім князем Дзьмітры Данскі. Што датычыць да Кэйстута, малодшага брата Альгэрда, то ён, шануючы ідэю еднасьці гаспадарства і ня хочучы парушаць тэстамэнту памёршага брата Альгэрда, ня выходзіў з паслушэнства свайму пляменьніку Ягайле. Каб падтрымаць яго аўторытэт і даць другім князём прыклад паслухмянства вялікаму князю, ён у паложаны час езьдзіў да Ягайлы ў Вільню на пасяджэньне княжацкай рады, як езьдзіў і раней да свайго старэйшага брата Альгэрда. Аднак-жа гэтыя добрыя адносіны паміж Ягайлам і Кэйстутам хутка перарваліся. Ягайла надта баяўся аўторытэту і популярнасьці Кэйстута. Ен два разы зьвяртаўся да крыжакоў, каб з іх дапамогаю перамагчы і зрабіць безбаронным Кэйстута. Ня гледзячы на дапамогу крыжакоў, Ягайла быў разьбіты і пашоў на вераломную хітрасьць. Ен запрасіў Кэйстута з сынам яго Вітаўтам у свой абоз, быццам для таго, каб абгаварыць з імі ўмовы далейшых адносін. Як толькі яны зьявіліся туды, іх схапілі, закавалі ў ланцугі, завезьлі ў Крэва (Ашмянскі павет у Віленшчыне) і пасадзілі ў замчышчы ў турму. Сюды Ягайла падаслаў забойцаў, каторыя задушылі старога, слаўнага Кэйстута, а жонку яго Біруту ўтапілі. Вітаўту пашанцавала ўцячы з турмы ў жаноцкай вопратцы, каторую даставіла яму яго жонка Ганна. Такі спосабам, мы бачым, што Ягайла меў многа ворагаў сярод сваіх родных і стрэчных братоў, і яму трэба было шукаць апоры для свае ўлады дзесь за межамі гаспадарства.

У гэты самы час і ў Польшчы былі непаразуменьні ў справе дзяржаўнай улады. У 1382-м годзе памёр польскі кароль Людзьвік Вэнгерскі. Пасьля яго асталіся тры дачкі: Кацярына, Марыя і Ядзьвіга. Фамілія караля хацела пасадзіць на пасад сярэднюю дачку Марыю, каторая была жонкаю караля Вэнгерскага. Зьвязак Польшчы з Вэнгрыяй не падабаўся паном, дзякуючы таму, што нябожчык кароль, апіраючыся на Вэнгрыю, трымаў сябе даволі незалежна ад паноў. Два гады цягнулася бескаралеўе. Толькі ў 1384 годзе паміж фаміліяю караля і панамі зрабілася згода. Каралева паслала на польскі пасад малодшую дачку Ядзьвігу, 13-цёх гадоў. Было зразумела, што Ядзьвіга не магла