Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нуць бацькаўшчыну. Аднаўладзтва было зноў дасягнута. Мы чакаем што Вайшэлак адтрымаўшы ўладу, будзе берагчы яе і ўзмацняць. Аднак-жа гэтага ня сталася. Праз некі час Вайшэлак зноў кінуў усе справы, адзеў манашацкую расу і скончыў жыцьцё сваё ў манастыры.

А ў Ліцьве і Русі зноў пашлі спрэчкі паміж асобнымі князямі, каторыя змагаліся за вярхоўную ўладу. І так ішла справа праз увесь канец XIII сталецьця, пакуль уладу ў гаспадарсьцьве ня ўзяў у свае рукі ў 1293-м годзе Вітэн. Вітэн разам з братамі і наступнікам сваім Гедымінам ужо надобра збудавалі моцнае і вялікае літоўска-беларускае гаспадарства.

Аснаўныя мамэнты жыцьця новага гаспадарства.

У XIV-м сталецьці і далей новае, літоўска-беларускае гаспадарства стаіць ужо на цьвёрдых нагах. З падручнікаў „агульна-рускай“ гісторыі нам добра вядомы такія іменьні, як — Вітэн (1293—1316), Гэдымін (1316—1341), Альгэрд (1345—1377) і Кэйстут (1377—1379), Ягайла і Вітаўт. Даваць падробную характарыстыку кіраваньня гэтых гаспадароў мы ня будзем. Мы толькі адзначым аснаўныя мамэнты палітычнага жыцьця дзяржавы, якія дадуць як бы тон і напрамак для далейшай гісторыі Літвы і Беларусі ў гэты пэрыяд.

Новая дзяржава концэнтруе ў адно літоўскую і заходня-рускую зямлю. З часу Гэдыміна сталіцаю гаспадарства быў зроблен горад Вільня, пры ўпадзе Вілейкі ў Вільлю. Горад Полацак з воласьцю, ратуючыся ад немцаў, пры Вітэне (1307), паддаўся літоўскаму гаспадару. У пачатку там кіравалі намесьнікі гаспадара пры законадаўчай уладзе старажытнага веча, потым, на полацкім пасадзе, ці малодшыя браты, ці сыны гаспадара, з гэтага часу Полацак ніколі ўжо не адходзіў ад Літвы. За Полацкам прышоў чарод і да Віцебску, каторы яшчэ раней абасобіўся ад Полацку ў незалежнае князьства. Апошні віцебскі князь, ня маючы наступнікаў па мужчынскай лініі, аддаў сваю дачку за сына Гэдымінавага — Альгэрда. Разумеецца, што Альгэрд быў у залежнасьці ад Гэдыміна. Хутка стаў залежным ад Гэдыміна і наш Менск са сваею воласьцю. У летапісе пад 1326-м годам ёсьць зьвестка, што ў Ноўгарад прыходзілі пасланцы ад Літвы. Паміж імі адзначан і Васіль, князь Менскі. Выходзіць, што у 1326-м годзе Менскі князь ужо быў адным з падручных князёў Літоўска-Беларускага Гаспадара, магчыма думаць, што каля гэтага часу, ці можа раней, зрабіліся залежнымі ад Літвы князьствы Лукамскае і Друцкае. Каля гэтага-ж часу маладое гаспадарства, ўлучыла ў свой