Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

офіцыяльна хрысьціянінам, Мендаўг з натуры не зьмяніўся. Ен, як і раней, прыносіў афяры сваім старым паганскім багом: як раней, выходзячы на паляваньне, баяўся, каб заяц не перабег яму дарогі. Выявілася ўсё такі, што гэтае „льстивое“ хрышчэньне не забясьпечыла Літвы ад нападаў немцаў. Тады Мендаўг зрокся хрысьціянства, стаў на чале абуранага народу і так разьбіў немцаў, што яны доўгі час устрымліваліся ад паходаў на літоўска-беларускія землі.

Асобныя князі былі здаволены самаўладзтвам Мендаўга. Яны апіраліся на мясцовыя сэпаратыўныя жаданьні. Ня маючы моцы адкрыта змагацца з Мендаўгам, яны ўчынілі згавор. Грошы адчынілі ім дзьверы да спальнага пакою гаспадара. Напаўшы на сьпячага князя, яны забілі яго разам з двума малалетнымі сынамі. Так скончылася першая проба будоўлі літоўска-беларускага гаспадарства. Забіўшы Мендаўга, згаворшчыкі пачалі дзяліць уладу паміж сабою. Кожны з іх, тым ня менш, добра разумеў, што грунтоўным напрамкам палітычнага жыцьця Літвы і Русі ёсьць злучэньне ўсіх земляў. Кожны з іх хоча ўзяць выкананьне гэтай мэты на свае плечы. Пачынаецца барацьба за вярхоўную ўладу паміж тымі, хто ня мог цярпець цяжару вярхоўнай улады Мендаўга.

Спачатку ўладу адтрымаў некі князь Таўцівіл. Праз некі час мы бачым на чале маладога гаспадарства жмудзкага князя Страйната. Ен доўга ня змог утрымаць уладу ў сваіх руках, і яго пасад займае хітры і дыплёматычны старэйшы сын Мендаўга Вайшэлак.

Яшчэ калі быў жывы Мендаўг, Вайшэлак кіраваў, як намесьнік бацькі ў Навагрудзкім князьстве і ў Чорнай Русі, каторая групавалася вокала Навагрудка. Ен быў падобен да свайго бацькі Мендаўга па той мэце, якую ставіў перад сабою: ён, як і яго бацька, быў прыхільнік аднаўладзтва.

Летапісец так малюе Вайшэлка ў той час, як ён быў князем-намесьнікам Навагрудзкім: „Вайшэлак кожны дзень забіваў па тры, ці па чатыры чалавекі. Як у які-колечы дзень яму ня было здарэньня забіць каго-небудзь, то ён рабіўся вельмі сумным і засмучаным, а калі ён каго забіваў, то быў надта рад“. Як прычытаеш гэтую летапісную зьвестку, то здаецца, што Вайшэлак быў якім-сь лютым, дзікім зьверам, каторы карміўся чалавечым мясам, чаго сапраўды быць не магло. Усё-ж такі гэтае паданьне дае адзнаку таго, што тварылася ў тыя часы. Трэба думаць, што былі нейкія грунтоўныя прычыны, каторыя прымушалі Вайшэлка, як і Мендаўга, праліваць кроў і рабіць забойствы. Ен быў надта разумны і хітры для таго, каб бяз прычыны і бяз мэты займацца людзкім збойствам. Справа ў тым, што Вайшэлак падтрымліваў бацькаўскую ідэю аднаўладзтва. Пэўна, што трэба