Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/39

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

захаваліся тут ад культурна-гістарычнага руху і ад культурных уплываў.

Што датычыцца да звычайных промыслаў, якімі жылі і карміліся Ліцьвіны, то і тут яны ішлі тым шляхам, які паказвала ім матка-прырода. Балоты, вазёры і рэкі клікалі ix да рыбацтва, адвечныя лясы да зьвералоўства і пчалярства. Вельмі рана павінны былі яны прышыцца да зямлі, зрабіцца аседлым народам: бо куды пойдзеш, калі цябе ня пускае вольна хадзіць па сьвеце то балота, то вада. Аceўшы на мясцох ліцьвіны пачалі экспёатаваць тыя кавалкі сухога грунту, якія былі раскіданы па іх зямлі. Так павінна было зьявіцца сярод іх земляробства. Усе летапісы XII-га і XIII-га сталецьця ў вадзін голас гавораць, што ліцьвіны таго часу былі ўжо шчырымі земляробамі і мелі, дзякуючы гэтаму, больш, чым даволі хлеба.

Жывучы ў лясным заціску, адгароджаныя ад суседзяў балотамі і вазёрамі, ліцьвіны не маглі разьвярнуць такой культуры, якая была ў той час у ўсходніх і заходніх славянаў. Гарадоў, як гандлёвых цэнтраў, у іх ня было. Зрэдка можна было спаткаць гарады, як цэнтры стратэгічныя, каторыя мала чым розьніліся ад вёсак. Найчасьцей жылі яны па вёсках, зьбіраючыся ў купу патрыярхальнай сям‘і, ці роду. На чале такіх сямей і родаў стаялі звычайныя старшыні, роданачальнікі, ці князі, каторых ліцьвіны называлі рыкасамі і кунігасамі. Летапісы гавораць, што такіх князёў у ліцьвіноў было шмат. У нас ёсьць, напрыклад, такія весткі, што паўночна-ўсходні, рускі вялікі князь Аляксандар Неўскі ў бойцы пад Тарапцом забіў восем літоўскіх князёў; Даніла Раманавіч, вялікі князь Галіцка-Валынскі, змагаючыся з Яцьвягамі, забіў 40 яцьвяжаскіх князёў. Нам патрэбна выясьніць, кім былі гэтыя ліцьвінскія кунігасы, ці рыкасы, якую яны мелі ўладу і моц. Мы мала можам адказаць на гэтае пытаньне. Усё-ж такі вядома, што ўлада ліцьвінскіх князёў пашыралася на нязначныя па тэрыторыі вясковыя ваколіцы, але ў гэтым невялікім абшары яны кіравалі зусім самавіта і незалежна адзін ад аднаго. Паміж імі часта адбываліся хаўрусы, а яшчэ часьцей ішло змаганьне з прычын чыста мясцовых ці радавых; іншы раз яны злучаліся для якога-колечы хаўруснага паходу на суседзяў. Магчыма думаць, што некаторыя кунігасы былі проста патомкамі радавых старшын; другія абіраліся асобнымі патрыярхальнымі абшчынамі для таго, каб стаць на чале іх у цяжкі час барацьбы з другімі такімі-ж абшчынамі; трэйція прышлі з боку і сілком накінулі сваю ўладу, скарыстаўшы ці сваю выдатнасьць і вядомасьць, ці цяжкае і гаротнае становішча асобнай літоўскай групы. Часам з летапісаў магчыма бачыць, што асобныя літоўскія князі зьбіралі вакол сябе ахвотнікаў да збойства, арганізавалі