Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далёкі одгук барацьбы за ўладу багацейшых і заможнейшых станаў гаспадарства з царамі, каторыя абмяжоўвалі іх моц. Цары былі тым небясьпечны для аристократаў, што яны часта апіраліся на дэмос, на просты люд. Паміж іншым, ў Афінах дэмос нядоўга цярпеў арыстократычную рэспубліку. Ен згрупаваўся ўкола Пізістрата і аддаў яму дзяржаўную ўладу. Для народу больш прыемна дэмократычная ўлада аднаго, чым арыстократычная ўлада некалькіх асоб (олігархія).

Трэба думаць, што гэтак сама была справа і ў Полаччыне. Скарыстаўшы сьмерць князя, каторы быў любімы і паважаны народам, трыццаць багацейшых баяраў павярнулі веча нейкім спосабам у свой бок і захапілі ў свае рукі палітычную ўладу. Просты народ ня быў задаволены такою рэспублікаю, бо яна не дала яму месца ў справах дзяржавы. Арыстократы, злучыўшы з палітычнай моц эканамічную і, ня маючы пагрозы сабе збоку князя, апіраючагася на масы простага люду, рабілі што хацелі, а хацелі — што было карысна толькі ім. Абурэньне народу ў 1190-м годзе кончыла гэтую рэспубліку, каторая істнавала толькі 9 гадоў.

Хрысьціянства і прасьвета.

Нам добра вядома, як пашыралася хрысьціянства ў Кіеўскай Русі. Уладзімер, зрабіўшыся хрысьціянінам, выдаў прыказ зьніштожыць ідалаў: адных пасячы, другіх спаліць. Асабліва ён зьдзекаваўся над Пяруном. Яго прывязалі да конскага хваста, пацягнулі ў Днепр і па дарозе слугі князявы білі яго батагамі. Потым бога кінулі ў раку і басакамі вялі яго аж да парогаў, каб ён ня выплыў. Веруючыя людзі плакалі, бягучы за зьняважаным богам і крычалі: „выдыбай божа!“ Потым князь запатрабаваў, каб усе прышлі да ракі прыняць хрышчэньне, абвесьціўшы, што невыкананьне гэтага прыказу будзе прызнана, як супраціўленьне княжацкай уладзе. Жыхары павінны былі паслухацца загаду. У некаторых мясцох была барацьба дзьвюх вераў і хрысьціянства пашыралася агнём і мечам.

Аб тым, як пашыралася хрысьціянства ў Полацкай Русі, мы маем так сама некаторыя весткі. Прыняўшы хрысьціянства, у тым жа годзе (988), Уладзімер успомніў і аб сваёй апальнай жонцы ў Полаччыне. Ен прыслаў у Ізяслаў, гдзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, каторыя ад імя князя перадалі такія словы: „аз убо ныне крещен есьм и приях веру и закон христіанскій; подобает мне едину имети жену, юже поял в христіанстве. Избери себе от вельмож моих, егоже хощеши да сочетаю тя ему“. 3 гэтай весткі мы бачым, што Уладзімер больш зацікаўлен ліквідаваньнем