Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

воласьці, якія ў гэты час былі ў горадзе па сваім справам. Права голасу на сходзе мелі ўсе свабодныя дарослыя людзі, незалежныя гаспадары. Сабраўшымся людзям найперш апавядалася тая справа, на якую веча павінна было даць той ці іншы адказ. Апавяданьне справы рабіласа ці князям воласьці, ці якім колечы ўраднікам, ці проста якім-небудзь старым чалавекам. Патым йшло абгаварываньне справы. Веча адказывала прамоўцам гоманам. Пэўна, што асобных галасоў ня лічылі, а толькі па слуху адгадывалі, што ухваляе большасьць веча. Іншы раз выпадала так, што большасьць веча была незначная і меншасьць не хацела адступіцца ад сваёй мэты. Тады справа даходзіла да бойкі, і аднагалоснасьць дасягалася сілком; меншасьці затыкалі рот кулаком, і яе галасоў ня было чутно.

Наймагутнейшым было веча ў Полацку. Тут яно істнавала з незапомных часаў аж да канца XV-га сталецьця (1498 г.), калі гораду было дарована Майдэборскае права. Князь у Полацку юрыдычна ня меў амаль што ніякай сілы. Веча яго залежала ад яго індывідуальных здольнасьцяў. Ен і яго дружына нават і жылі не ў самым горадзе, а ў некалькіх вёрстах ад гораду, ў вёсцы Бельчыцах, гдзе былі для яго набудаваны палацы. Князь і яго дружына ня мелі права купляць і мець у Полацку нярухомую маетнасьць. Так сама было ў Ноўгарадзе і Пскове. Трэба адзначыць, што станавішча наўгародзкіх князёў было больш пэўнае, чым князёў полацкіх. Справа ў тым, што наўгародцы звычайна абіралі сабе князя з роду Кіеўскіх Яраславічаў. Пакрыўджаны вечам наўгародзкі князь мог знайсьці сабе дапамогу ад сваіх кіеўскіх родзічаў і ад кіеўскага вялікага князя, каторы быў найстаршым ў родзе і павінен быў бараніць малодшых сваіх родзічаў. Што датычыць да полацкіх князёў, то яны нікому не маглі паскардзіцца на сваю крыўду. Жылі яны асобным ад кіеўскіх князёў жыцьцём і нават найчасьцей былі ў спрэчках з імі. Страціўшы па якім колечы прычынам свой пасад ў Полацкай воласьці, князь павінен быў бегчы на чужую старану, да чужых людзей. Такой стараною звычайна была Літва. Патрэбна аднак-жа сказаць, што палачане любілі і паважалі род сваіх князёў Ізяславічаў і баранілі іх, а разам з імі і сябе ад крыўды князёў чужога роду, напрыклад, Яраславічаў Кіеўскіх.

Полацак быў найгалаўнейшым горадам у воласьці. Усе другія гарады яе былі залежныя ад Полацку і лічыліся яго прыгарадамі, Такімі прыгарадамі былі, напрыклад, Менск, Віцебск, Барысаў, Стрэжаў, Усьвят, Друцк і ін. Гэтая залежнасьць датычыла толькі надворных справаў. У сваіх хатніх справах усе прыгарады былі незалежнымі і кіраваліся сваімі вечамі і князямі.