Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цэнтраваў ён ўкола сябе. Разумеецца, воласьці былі самыя размаітыя абшарамі сваіх тэрыторый. Найвялікшымі паміж імі лічыліся: Полацкая, Смаленская і Тураўская. У летапісе, апроч іх, успамінаюцца яшчэ і другія воласьці з меншай тэрыторыяй, напрыклад: Вітэбская, Аршанская, Друцкая, Мсьціслаўская, Ізяслаўская, Слуцкая, Навагрудская, Нясьвіжская, Менская, Пінская, Мазырская, Сьвіслацкая і іншыя.

На чале воласьцей у ваяўніцкіх справах стаялі асобныя князі, каторыя былі ня больш, як раданачальнікамі, а часам толькі прадстаўнікамі пляменьняў або родаў. Князі-раданачальнікі былі, такім спосабам, мясцовымі людзьмі. Князі прадстаўнікі былі прышлым элемэнтам. Як пападаў гэты прышлы элемэнт ў мяйсцовае жыцьцё, мы бачым, напрыклад, з летапіснага паданьня аб зазваньні князёў варагаў. Валасныя князі мелі выканаўчую ўладу ў сваім князьстве: яны баранілі тэрыторыю воласьці і яе маетнасьць, рабілі са сваёю дружынаю паходы у чужыя землі, чынілі суд, пільнавалі гандлёвыя шляхі і караваны.

Заканадаўчая ўлада ў воласьці належала да веча, або да народнага сходу. Веча зьбіралася у найглаўнейшым горадзе воласьці-князьства. Веча запрашала князя, гадзілася з ім, калі князь нарушаў пастаўленыя яму ўмовы, яно „паказывала князю путь“, іначай кажучы, адбірала ад яго княжацкую ўладу. Веча выдавала ўсялякія пастановы для насельнікаў воласьці, абірала ўраднікаў на патрэбныя пасады, адбірала ў іх дадзеныя пасады. Веча абвешчала войны і рабіла згоду з суседамі. Улада веча шырылася ня толькі на горад, але і на ўсю воласьць, якая цэнтравалася ўкола гораду; на тыя гарады і вёскі, якія былі параскіданы па ўсяму князьству. Пры гэтым, меншыя ў воласьці гарады лічыліся прыгарадамі галоўнага гораду. Кіеўскі летапісец так гаворыць аб уладзе веча: „Новгородци изначала, и Смольняне, и Кияне, и Полочане, и вся власти (воласьці), яко-же на думу, на веча сходятся; на что-же старейшии сдумают, на тым і пригороди станут“. Веча мела ў воласьці магутную моц. Усякі жыхар воласьці павінен быў слухаць яго голасу, ў тым ліку і князь, які быў, як мы казалі вышэй, толькі наемнікам веча.

Звычай толькі вечавога народапраўства існаваў, як у Кіеўшчыне, так і ў Полаччыне, з незапомных часоў. Як рабіліся справы на вечах, мы мала ведаем, бо ад вечавых сабраньняў не засталося да нашага часу а ніякіх пісаных дакумэнтаў. Па тым невялічкім зьвесткам, якія мы маем, на вечавы сход жыхары зьбіраліся па звону асобнага вечавога колакала, каторы вісеў на плошчы найглаўнейшага гораду князьства. Па гэтаму звону са ўсіх канцоў гораду йшлі як мешчане гораду, так і тыя вясковыя насельнікі