Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а по форме разнообразнее, затейливее, а иногда даже изящнее нынешних“. І няма тут а ніякага дзіва. Нашу бацькаўшчыну багаціў вялікі водны шлях з Варагаў ў Візантыю, па катораму йшоў сусьветны гандаль таго часу. У гэтым гандлі працавалі і мелі не малы заробак і нашыя прародзічы. Цікава тое, што некаторыя рэчы, якія ужываліся тады, ужываюцца і цяпер беларусамі нашага часу. Жыхар кургановага Палесься меў звычай падпяразывацца раменным паскам з шкуратовым кашэлікам, у каторым ён хаваў крэсала, крамень, губку і ножык. Наш беларус некаторых паветаў Горадзеншчыны, Магілёўшчыны і Меншчыны так сама носіць пры сабе у кашэліку на рамяным паску такія самыя рэчы; толькі ён і дадаў да іх, як чалавек нашае культуры, яшчэ тутун і люльку.

Чым з‘ясьніць тое, што зьвеста летапісу аб някультурнасьці нашых прародзічаў так не падобна на зьвесткі чужаземных сьведкаў і курганоў? Трэба памятаць, што хто-б ні-быў аўтар летапісу, ён быў манах, прадстаўнік новай культуры і новай веры, якая прасочывалася ў нашыя лясы. Пэўна, што ўсё тое, што насіла на сабе адзнакі не яго культуры, аўтар лічыў някультурным. Шлюб, учынены водлуг звычаяў паганскай веры, яго не здаволіваў, і летапісец піша, што ў продкаў нашых „брацы не бываху“. Калі продкі нашы ў постны на звычаю хрысьціянства, дзень елі скаромнае па свайму звычаю, манах летапісец кажа, што яны елі ўсё нячыстае. Такія здарэньні ацэнкі культуры ў гісторыі людзей мы бачым часта. Вядома нам, напрыклад, што рымляны звалі першых хрысьціянаў бязбожнікамі за тое, што яны верылі ў свайго нявіднага бога, а ня іх — рымляноў, — багоў; звалі распуснымі за тое, што у хрысьціянаў была свая, а не паганская мараль і т. д. Нават і ў наш час мы бачым, што калі адна палітыка-соцыяльная партыя разумее рэвалюцыю ня так, як другая, то адтрымлівае назву контр-рэвалюцыйнай партыі.

Дзяржаўна-політычныя справы.

С палавіны IX-га сталецьця сярод усходніх славянаў пачынаецца дзяржаўна-грамадзянская арганізацыя. Пляменьні Крывічоў, Дрэговічаў і Радзімічаў ідуць па тым-жа гісторычным шляху. Будуецца гаспадарства і тут. Яшчэ да зазваньня вядомых нам князёў — варагаў (862) пачалі тут складацца воласьці-князьствы. Вёскі валасьцёў цягнулі, як да цэнтру, да бліжэйшага гораду. Чым большы і багацейшы быў горад, тым большую тэрыторыю вясковую кан-