Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1921, Вільня).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

и пришедша седоста Радим на Соже, и прозвалася Радимичи, а Вятко седе с родом своим по Оце, от него-ж прозвашася Вятичи“.

Кіеўскі летапісец так малюе жыцьце нашых прародзічаў: „Живяху в лесе, яко-ж всякій зверь, ядуще все нечисто, и срамословие в них пред отцы и пред снохами; и брацы не бываху в них, но игрища межю селы“… і г. д. Па гэтай летапіснай ведамасьці выходзіць, што нашыя продкі ня мелі ніякай культуры і жылі ў лесе, як нейкае быдла. Што датычыць чужаземных сьведкаў, то яны ў адзін голас гавораць аб тым, што ўсходнія славяны і тады мелі ўжо нейкую культуру. Так гавораць візантыйскія аўтары — Пракопі, Маўрыкі, Канстанты Чырвонародны і арабскі аўтар Масудзі. Той самый летапіс, які чорнаю фарбаю малюе культурны быт нашых продкаў, дае зьвесткі аб многіх гарадох, якія былі раскіданы па тагачаснай Полацкай Русі. А мы ведаем, што прысутнасьць у народа гарадоў гаворыць так сама аб культурнасьці народу. Аб гэтым-жа маўчком гавораць могільнікі-курганы, якія засталіся да нашых часоў па ўсяму нашаму краю. Раскопкі курганоў даюць шмат матар‘ялаў, каб намаляваць культуру крывічоў, дрэговічаў і радзімічаў.

З раскопак мы бачым, што пляменьні будучага беларускага народу, не зважаючы на сваю блізкасьць па крыві і па суседзтву, мелі ня зусім сходныя звычаі. Так, напрыклад, кожнае з іх па свайму асабістаму звычаю хавала нябожчыкаў. Крывічы палілі труп, попел зьбіралі ў пасудзіну, якую потым пакрывалі насыпам. Укола насыпа капалі равок і курган абводзілі стужкай з каменьня. Дрэговічы клалі сваіх нябошчыкаў на зямлі і насыпалі над імі курганы. Радзімічы да Х-га сталецьця сваіх нябожчыкаў палілі, а пасьля гэтага часу клалі памершага на ложка, пасыпанае попелам, і над ім рабілі наспу. Уклад хаўтурны крывіцкі быў найскладнейшы; гэтае гаворыць аб тым, што і культура іх павінна быць вышэйшаю.

Па тым рэчам, што знаходзяцца ў курганох, ясна, што дзяды нашыя ня сквапны былі да вайны, ім больш падабалася мірная праца: земляробства, зьвералоўства і гандаль. Яны ўмелі ўжо ткаць на кроснах, ведалі бандарную і ганчарную справу. Былі яны людзі заможныя, любілі хораша прыбрацца. На шыі яны насілі маністы з шкляных пацерак, часам бронзавых і срэбных, з размаітымі падвескамі, добра апрацованымі. Відаць, што пацеркі, вельмі штучна зробляныя, дзесь купляліся. Беларус нашага часу ня можа прыбрацца так багата і цікава, як маглі прыбрацца яго продкі, каторыя па летапісу „живяху в лесе, яко-ж всякий звер“. Праф. Завітневіч аб кургановых рэчах гаворыць так: „Курганные предметы Полесья по своему материалу ценнее,