1791-га году. Гэтая констытуцыя была ўхвалена Соймам бяз усякіх спрэчак у адным паседжаньні, што сьведчыць аб пад‘ёме патрыятычнага духу паслоў Сойму.
Па новай констытуцыі прапанаваўся такі лад Рэчы Паспалітай. Законадаўчую ўладу маюць Сойм і Сэнат, выканаўчую ўладу — кароль, не абраны, а насьледны. Справы ў Сойме выяўляюцца не аднагалосна, а большасьцю галасоў, дзякуючы чаму выкасоўваецца liberum veto. Выкасоўвалася, таксама, права конфэдэрацыяў. Шляхта, як і раней, лічылася пануючым станам у дзяржаве. Мяшчане мелі права пасылаць у Сойм сваіх паслоў, апроч таго, яны адтрымалі магчымасьць, праз куплю зямлі, уваходзіць у склад шляхты. Становішча мужыкоў мала чым мянялася. Прыгон аставаўся, як і раней; пану давалася, праўда, магчымасьць вызваляць мужыка ад прыгону і паляпшаць яго жыцьцё. Абвешчана была свабода веры, а аднак-жа за каталіцтвам зберагалася становішча пануючай у гаспадарсьцьве веры.
Як мы бачым, новая констытуцыя хоць і ўтварылася пад рэвалюцыйным уплывам, тым ня менш яна вельмі далёка адыйшла ад ідэяў тагочаснага прогрэсу. Але і такая констытуцыя абурыла шляхту старога гатунку. Гэтая шляхта, для абароны сваіх старых шляхоцкіх правоў, злажыла Таргавіцкую конфэдэрацыю пад кіраўніцтвам паноў: Шчаснага, Браніцкага і Жевускага. Яны зьвярнуліся да імпэратрыцы Катарыны з заяваю, што яна, на аснове пастановы Сойму 1768-га году, павінна абараняць стары лад Рэчы Паспалітай. Разумеецца, рускія войскі ня прымусілі сябе доўга чакаць. Яны падтрымалі конфэдэратаў і занялі Варшаву. Прускі кароль з свайго боку, як-бы для спыненьня польскага бязладзьдзя, заняў сваімі войскамі заходнія провінцыі Польшчы. Зноў вынікла пытаньне аб компэнсацыі дзяржаваў, каторыя патурбаваліся і зрабілі парадак у Рэчы Паспалітай. На гэты раз Расея і Прусія запатрабавалі ў Сойме, скліканым у Горадне, згоды на аддачу ім за фатыгу земляў. Пасьля бескарысных спрэчак з прадстаўнікамі „дапамогшых“ дзяржаваў, паслы Сойму, бачачы, што няма рады абараніць тэрыторыі ад захвату, замаўчалі зусім. У такім нямым пасяджэньні Сойм прасядзеў да глыбокай ночы. Гэтае маўчаньне было растлумачана, як згода і адбыўся ў 1793-м годзе другі разьдзел Рэчы Паспалітай, паміж Прусіяй і Расеяй. Прусія адтрымала Данцыг і Вялікую Польшчу, а Расея Валынь, Падолію і Менскую обласьць. Рэшта земляў Рэчы Паспалітай былі абвешчаны фармальна пад протэктаратам Расеі. Варшава была занята рускімі войскамі.
Патрыёты Рэчы Паспалітай, ня гледзячы на ўсе беды, якія абрушыліся на іх бацькаўшчыну, ня гледзячы на здраду збоку рэакцыйнай шляхты, не пакідалі сваіх плянаў паратунку гаспадарства. Яны павінны былі ўтварыць тай-