Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

далі мужыку для яго ўласнай працы толькі сьвята. У часе паншчыны мужык павінен быў спаўняць усялякіе натуральные павіннасьці: ён дастаўляе ў панскі двор хлеб, куры, грыбы, ягады, лыка і г. д., ён нясе са сваею убогаю канягаю фурманковую павіннасьць, ён правіць дарогі і масты, саджае дрэва пры дарогах. 3 году на год расьце мужыцкае малазямельле. У некаторых мужыкоў ужо зусім няма зямлі, нават агародняй, — становішча такіх (як іх тады звалі) — халупнікаў — яшчэ горшае. Адным словам, дрэнна жылося рэспубліканцу-мужыку ў польскай рэспубліцы.

Становішча мяшчанаў было лепшае. 3 14-га сталецьця мяшчаны былі пад асабістай абаронай караля і вядомага нам Майдаборскага права. Гэтая абарона давала гарадом некую незалежнасьць і самакіраваньне. На местах пачалася нават дэмократызацыя жыцьця. Паруч з старымі органамі самакіраваньня, як напрыклад, мястовая рада, вынікаюць новыя органы, як напрыклад, камісіі 20-цёх і 30-ёх і г. д. Гэтые новые органы выніклі на грунце барацьбы прадстаўнікоў капіталу і працы. Нізы места, часта нездаволеные кіраваньнем рады, бурмістра, патрабуюць прызнаньня кантролю з боку свайго. Буржуазія, патрыцыят места, павінен ісьці на згоду з поспольствам, з простым людам. Ось і ўтвараюцца гэтые камісіі, палавіна каторых складаецца з патрыцыяў, багатых купцоў, цеховых майстроў, і з паспольства дробных гандляроў, прыкашчыкаў і падмайстроў.

Гэтая дэмократызацыя павінна была прыпыніцца, бо ўсё жыцьцё навакола гарадоў йшло ў бок арыстакратызацыі. Шляхта, каторая рабілася ўсемагутнаю ў гаспадарсьцьве, не магла пакінуць без свайго ўплыву мястовага жыцьця. Ужо з палавіны 15-га сталецьця пачынае яна касаваць незалежнасьць і самакіраваньне гарадоў. Пачынаюць гінуць з складу Сойму паслы ад гарадоў, мяшчаны, каторыя маглі-бы бараніць тых людзей, каторые іх паслалі ў Сойм, як сваіх прадстаўнікоў. За іх ухіленьнем гарады губяць абарону сваіх інтарэсаў ў законодаўчай дзяржаўнай