Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

можа мець земскі маёнтак з прыпісанымі да яго сялянамі. Што датычыць мяшчан, то яны могуць уладаць зямлёю толькі ў межах мястовых. Усе землі шляхты слабодны ад дзяржаўных налогаў і павіннасьцяў. Наагул, усе фінансавые абавязкі шляхты ў адносінах да гаспадарства былі толькі даравольные і залежалі ад згоды самой шляхты. І трэба зазначыць, што шляхта на ўсім працягу гісторыі Польшчы добра паказала гэтую сваю «добрую волю» у абавязках да дзяржавы, каторая ня бачыла, праўду кажучы, шляхоцкіх ахвяр. Праўда на шляхце даволі доўга ляжаў абавязак «паспалітага рушэньня», пагалоўнай службы ў апалчэньні, але і гэтые апалчэньні ззываліся зусім ня часта. Апроч таго, гэты абавязак даваў шляхце права быць аружным станам і даваў магчымасьць зьбірацца з аружжам у руках ня толькі на абарону дзяржавы, але і на абарону сваіх шляхоцкіх правоў.

Былі ў шляхты і усялякіе дробные правы. Шляхціц быў зусім слабодны ад прымежных мытных пошлінаў. Толькі шляхта мела права курыць сьпірт і адчыняць шынкі, мець млыні, кузьні і г. д. Адным словам, шляхоцкаму стану жылося ў Польшчы вельмі добра. Затое надта ня добра жылося селяніну.

У 14-м і 15 сталецьцях становішча хлопаў у Польшчы было яшчэ больш-менш выносным. Часам пападаліся каралі дэмократычнага напрамку (напр., кароль хлопаў, Казімер Вялікі), каторые разумелі ўсю важнасьць дабрабыту хлопаў для гаспадарства. Але з цягам часу шляхта стала ўсемагучым клясам, з катораю кароль не адважываўся змагацца. Апроч таго, выніклі і некаторые эканамічные прычыны, каторые дрэнна направілі мужычую справу.

У канцы 15-га сталецьця выявілася нязгоднасьць для абароны гаспадарства паспалітага шляхецкага рушэньня. Каралі часта павінны былі карыстацца нанятымі вайскамі, каторые складаліся з шляхціцаў і нешляхціцаў, палякоў і непалякоў. Ваяўніцкая чыннасьць шляхоцкага рыцара паменшылася і ён атрымаў магчымасьць сесьці на зямлю і заняцця вясковай гаспадаркай. Каля гэтага-ж часу былі прылучаны да Польшчы і землі пры ўтоку Віслы. Цяпер стала магчыма вывазіць заграніцу вяскова-гаспадарскіе пра-