Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пасяджэньні, на каторых урад дае одпаведзь за сваю былую выканаўчую працу і ўносіць прапазыцыі наконта далейшага. Выслухаўшы гэта, абедзьве палаты Сойму расходзяцца і працуюць кожная асобна. За тыдзень да канца Сойму зноў пачынаюцца сумесные пасяджэньня Ізбы і Сэнату. Яны знаёмяць адзін другога з сваімі пастановамі. Пастановы сходныя і зацьверджаные каралем адтрымліваюць моц закону. 3 гісторыі Польшчы мы бачым, што Сойм, звычайна, цікавіцца толькі тымі пытаньнямі, каторые беспасрэдна ці пасрэдна датычаць шляхоцтва, з прадстаўнікоў якога выключна складаецца Сойм. Пытаньні агульна-дзяржаўные мала цікавяць, а то і зусім ня цікавяць паслоў і сэнатараў. Тут кароль польскі і яго ўрад могуць працаваць бескантрольна. Усе справы, як у сойміках, так і ў вальным Сойме павінны былі выяўляцца, як пастановы, аднагалосна. Трэба адзначыць, што ў старажытнае часы гэтая аднагалоснасьць часта дасягалася даволі лёгка. Але з працягам часу прынцып аднаголаснасьці ўсё больш і больш перашкаджаў справядлівай і нармальнай працы Сойму. Давалі было аднаму паслу не згадзіцца з пастановай большасьці і паставіць свае «veto», «не дазваляю», як гэтая пастанова прыпынялася. Лепшые людзі Польшчы яшчэ ў пачатку 16-га сталецьця прабавалі змагацца з гэтым шкадлівым для гаспадарства прынцыпам, але ня здолелі дабіцца сваей мэты. Шляхта бачыла ў скасаваньні аднагалоснасьці і вольнага «veto» касаваньне сваіх правоў.

На чале выканаўчай улады стаіць кароль, з канца 16-га сталецьця — выбарчы. Ні кароль пры сваім жыцьці, ні сойм пры жыцьці караля ня можа намеціць яму наступніка. Гэтым забясьпечваецца поўная свабода шляхты пры абраньні караля. Сыстэматычна, пасьля скананьня кожнага караля, пачыналася выборчае бязладзьдзе, каторае цягнулася ад некалькіх месяцаў да некалькіх год. На часы бескаралеўя існавала асобая пасада інтэррэкса, каторую, звычайна займаў польскі прымас, арцыбіскуп Гнезьнянскі. Абірае караля так званы элекцыйны «выбарчы» сойм разам з усей шляхтай; абраньне караля таксама павінна адбыцца аднага-