Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тыку. Для гэтай мэты яны ўвайшлі ў палацы заможнага панства, як духоўнікі, як дарадчыкі, як дамовые настаўнікі. Узяўшы ў рукі сумленьне магнатаў і робячы ўплыў на іх розум, яны адтрымалі магчымасьць мець ўплыў і на напрамак політыкі. Апроч таго, ўзяўшы ў рукі магнатаў і панства, езуіты адтрымалі магчымасьць здабыць і матар‘яльную, эконамічную забясьпеку на сваю працу. Забясьпечыўшы свой політычны ўплыў і эконамічнае станавішча, ордэн прыняўся за народные масы. Сярод народнай масы найлепшы матарь‘ял для ўплыву складае моладзь. З яе пачынае сваю працу партыя, з яе павінны былі пачаць сваю працу і езуіты. Хутка ў Вільны езуіты заснавалі сваю школу, так званы кольлегіум. Закранутае рэформацыйным рухам грамадзянства с пачатку ня пускала сваіх дзяцей у каталіцкі кольлегіум, але езуіты ня спынялі працу, хоць ва ўсей школе ў іх было толькі 15 вучняў. Адукацыйная справа, добра наладжаная, настаўнікі, адпавядаючыя свайму стану, добрые адносіны да вучняў — усё гэта гаварыла сам за сябе. Слава школы пачала расьці, пачаў расьці і лік вучняў. Цяпер езуіты сьмела маглі адчыняць свае школы і ў другіх мясцох. Праз некі час мы бачым езуіцкіе кольлегіумы ў такіх гарадох, як Полацак, Смаленск, Нясьвіж, Мсьціслаў, Вітебск, Менск, Орша, Магілёў і г. д. Школа зрабіла сваю справу добра. Дзеці шчырых працаўнікоў рэформацыі і праваслаўе сталі шчырымі каталікамі. Прыкладаў ёсьць шмат. Чатыры сыны Міколая Радзівіла Чорнага пад ўплывом езуіцкай адукацыі прынялі каталіцтва. Адзін з іх прыняў нават сан і зрабіўся, пасьля скананьня Валярыяна Пратасэвіча, віленскім біскупам. Другі сын, Мікалай, празваны Сіротка затраціў 5000 чырвонцаў на тое, каб знайсьці кнігі бібліі, каторую выдаў яго бацька, і спаліць іх рукою ката. Тое самае было і ў фаміліі вядомага абаронцы і заступніка праваслаўнай веры, Канстантына князя Астрожскага. Яго сыны перайшлі ў каталіцтва, а ўнука для пашырэньня каталіцтва ўжо крыўдзіла тых, каму дапамагаў і за каго заступаўся яе дзед.

Робячы ўплыў на моладзь, езуіты не забыліся і пра