Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся з другімі сэктамі. А гэта было як раз у той час, калі заняпаўшае каталіцтво зноў паднялося, організавала і лічыла свае сілы на Трыдэнцкім саборы; калі яно высунула такіх моцных практычных працаўнікоў на карысьць папства і цэрквы, як езуіты. Апроч таго, рэформацыйны рух, як у Польшчы, так і ў Беларусі, ня быў глыбокім рухам. Ен ня спусьціўся ў народные нізы, не абурыў іх розуму i пачуцьця, не падняў там політычных і соцыяльных пытаньняў. Ен лёгка закрануў розум, і толькі розум шляхоцкага і мешчанскага станаў. Мужык таго часу ўжо нізка спусьціўся ўніз па соцыяльных сходах і ня цікавіў ня толькі паноў- протэстантаў, але і нават тых рэформацыйных дзеячоў, якіе тут працавалі. Беларусь і Польшча, як мы казалі вышэй, не адтрымала свайго Тамаша Мюнцэра, каторы рэформацыю ў Нямеччыні зрабіў мужыцкай справай. Усе гэтые недахваты загубілі ў нас такі цікавы, паступовы рух, як рэформацыя і адкрылі дарогу для працы езуітаў і для клерыкальнага настрою грамадзянства ў Польшчы.

Мы ня будзем тут даваць гісторыю, і рабіць характэрыстыку ордэну езуітаў. Усё гэта добра вядома з агульнай, заходняй гісторыі. Мы толькі адзначым, што езуіты, як організацыя, ёсьць тыповая партыя нашага часу. Яна мела сваю праграму максімум (Божую славу на зямлі), сваю праграму мінімум (пашырэньне каталіцтва і ўлады папы); мела практычную, а не ідэалістычную мораль і этыку, чыста вайсковую дысцыпліну і добра пастаўленую конспірацію. Усе гэтые факты рабілі ордэн моцнай сілой, каторая, гдзе-б яна ні зьявілася, пачынала хутка і энергічна сваю больш політыка-грамадзянскую, чым чыста рэлігійную працу. Так было і на Беларусі, і ў Польшчы.

Вызваў езуітаў з Заходу для змаганьня з рэформацыяй віленскі каталіцкі біскуп Валярыян Пратасэвіч. Езуітаў ня трэба было доўга клікаць на працу. У 1569-м годзе, як раз у час Люблінскай вуніі, пяць чалавек езуітаў ужо пачалі сваю працу ў Вільні. Усе гэта былі людзі разумные, вучоные, добрые прамоўцы, энэргічные і стройна організованые. Найраней трэба было ім захапіць ў свае рукі полі-