кляс. У палавіне 16-го сталецьця ў землях гаспадарства рэформацыя мела такі ўплыў, што сучасьнікі, гаворачы аб шляхце, лічылі яе цалкам протэстанцкай. І тут была некая праўда. Вядома, напрыклад, што ў Навагрудзкім ваяводзтві з 600 фаміліяў праваслаўных шляхціцаў асталося ў старой сваей веры ўсяго толькі шаснаццаць. Беларусь стала месцам разьвіцьця рэформацыйнай навукі і асьветы. У Нясьвіжы працавала добра організованая друкарня Мікалая Радзівіла Чорнага, вялікага маршалка Літоўска-Беларускага гаспадарства. Тут-жа зьбіраліся выдатнейшые прапаведнікі і вучыцелі кальвінізму. Прыняў кальвінскую веру і сам Радзівіл, за ім пацягнулася і акалічная, залежачая ад яго высокай пасады і вялікай маетнасьці, шляхта. У Польшчу, Літву і Беларусь уцякалі людзі вольнага настрою рэлігійнай мысьлі, каторых гналі ў другіх краёх. У 1555-м годзе з Італіі ўцек у Кракаў Лелій Соцін, каторы ня прызнаваў тройчасьці бажаства. Яго рэлігійные пагляды, вядомые пад назваю сацініянства, антытрынітарства і унітарызму, з Кракова хутка сталі пераходзіць і на Беларусь. У 1554-м годзе павінен быў пакінуць сваю бацькаўшчыну, Маскву, Феадос Касы са сваімі аднамысьленікамі. Ен, як і Сацін, але зусім незалежна ад яго, так-сама учыў аб ядыным нятройчым бажсьцьве. У пачатку ён працуе ў Вітабшчыне, потым пераяжджае ў Вільню. Усе сучасьнікі гавораць, што гэта быў чалавек вялікай энергіі і розуму і быў надта добры прапагандыста сваей рэлігійнай навукі. Заслаўль, Менскага павету і Любча, Новагрудзкага павету, ў сваіх друкарнях працавалі над выданьнем кніжак антытрынітарскага, унітарскага напрамку.
Трэба зазначыць, што рэформацыйны рух у Польшчы, Літве і Беларусі, ня меў усё-ж такі пад сабою моцнага грунту. Ен меў у сабе такіе недахваты, каторые рабілі яму вялікую шкоду. Найперш усяго, ён не даваў ядынай рэлігійнай тэоріи: ён распадаўся на множства самых размаітых, непадобных адна на другую сэктаў. Такіх сэктаў можна было ў той час налічыць больш 70-ці. І кожная з гэтых сэктаў лічыла праўдзівай толькі адну сябе і змагала-