Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/76

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

было грунтоўнай, важкай справай. Як толькі настала патым рэакцыя і пачаўся моцны польска-каталіцкі ўплыў, усе яны зрабіліся шчырымі палякамі і пакорнымі сынамі каталіцкай цэрквы.

Саціяльны склад грамадзянства.

Грамадзяне Полаччыны складалі наагул два саціяльные клясы. З аднаго боку стаялі лепшіе людзі, прадстаўнікі гандлёвага, прамысловага і зямельнага капіталу. З другога боку стаялі меньшые людзі, прадстаўнікі працы. Гэтые два клясы не былі яшчэ яўна адзначанымі станамі і злучаліся паміж сабою прамяжутнымі групамі, але ўсё-ж такі ў васнове кожнаго з гэтых двух клясах было як-бы нейкае ядро. Валасные князі са сваімі дружынамі стаялі асобна ад гэтых клясаў і, гледзючы па умовам жыцьця, станавіліся на старану ці таго, ці другога клясу. Пэўна, Беларусь не магла застанавіцца на гэтых формах саціяльнаго жыцьця. Ідзе новая формація станаў пад уплывам эканамічна палітычнага разьвітку гаспадарства і пад уплывам, праўда пакуль што не вялікім, Польшчы.

Тые войны, якіе гаспадарству трэба было вясьці раней з немцамі, патым з Маскоўскім гаспадарствам, павялічылі лік і важкасьць князя і яго дружыны. Дружыннікі за сваю вайсковую службу атрымываюць як пэнсію зямлю і робяцца, такім спосабам, земляўласьнікамі. Гэты факт зьбліжае іх з лепшымі людзьмі Полаччыны. Баяры, служылы элемэнт людзей лепшых, так сама пачынаюць гуртавацца з быўшымі дружыннікамі. Будуецца агульны служылы стан, каторы патым убярэ ў свой склад амаль што ні ўсех лепшых людзей. Сюды не ўвайшлі прадстаўнікі чыста гандлёвага капіталу, каторые злажылі асобны кляс. У служылы стан увайшла ў пачатку пярыяда частка і меньшых людзей. Гэта былі тые вясковые земляробы, каторые няслі вайсковую службу ці ў князя, ці ў баяраў. Склаўся, такім спосабам вялікі служылы кляс земляўласьнікаў, прадстаўнікі катораго ў першай палавіні перыяда называліся баярамі і земянамі. У Полацкай Русі назву баярына мелі толькі верхі вышэйшага клясу, але с цягам часу гэты тытул панізіуся, і пад баярынам пачалі разумець нават дробнага служылага чалавека. У другой палавіні перыяда для служылага кляса атрымаў пашырэньне тэрмін шляхецтво, шляхта, прышоўшы на Беларусь з Польшчы. Шляхта паступова атрымывала ўсё большые і большые правы. Літоўска-беларускіе гаспадары, ужо пачынаючы з Ягайлы, давалі шляхецтву пры-