галавою намалёваны фамільные гэрбы тых мэцэнатаў, якіе рабілі матэрыяльную і моральную дапамогу яго працы; з правага боку на зямлі стаіць плецяны кошык, падобны катораму і зараз магчыма спаткаць у вёсцы нашай бацькаўшчыны.
Пісьменство ў беларускай мове асабліва пашырылося з палавіны XV сталецьця. Праўда, вышэйшые станы гаспадарства ўжо пачалі вучыцца лацінскай і польскай мовам, але сярэдніе станы (сярэдняя і дробная шляхта, мешчаны) і ніжэйшы стан пішуць, чытаюць і гавораць выключна толькі ў роднай мове. У грамадзянстві існуе вялікае запытаньне на беларускую кнігу. Каб здаволіць гэтую кніжную патрэбу, істнуе шмат друкарняў. Друкарні раскідаліся па ўсёй Беларусі, па вялікіх і малых гарадох. Мы можам назваць друкарні ў такіх мяйсцох, як Вільня, Полацк, Менск, Магілёў, Несьвіж, Любча, Заслаў, Слуцк, Пінск, Заблудаво, Супрасль, Еўе і г. д. Кніжная праца йдзе жвавым крокам.
У пачатку XVI-га сталецьця на Заходзе вынік рэформаційны рух. Хутка ён перакінуўся і на Беларусь. На Беларусі пачалі пашырацца лютаранства, кальвінізм, антітрынітарства, арыянства, саціянізм і другіе рэлігійные пагляды Рэфармаціі. Рух рэфармаціі абудзіў і тут, як на захадзе культурна-націянальные пытаньня. Яны падняліся, як у нас, так і ў Польшчы. У Польшчы з‘явіўся гурток так званых рэфармістаў, каторые, паміж іншым, паднялі пытаньне аб націянальнай цэркві з набажэнствам у польскай мове. З такіх рэфармістаў мы павінны назваць, напр., Маджаеўскага і Ассалінскага. У Беларусі ідэі рэформізма праводзілі ў жыцьце Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Цяпінскі ператлумачыў на беларускую мову Эвангелію. У прадмове да свайго Эвангельля ён бядуя аб тым, што нікаторые з беларусаў „у польскіе школы, або у іншые сябе і дзеці свае без встыду заправуюць“. Трэба ўсё-ж такі адзначыць, што і ў Польшчы, і ў Беларусі рэфармацыя не зрабілася нацыянальнай справай, як напрыклад у немцаў, швайцарцаў і другіх народаў. У нас ня было сваіх Лютараў і Кальвінаў. Ня спусьцілася рэфармацыя ў Беларусі ў народные нізы, не абурыла саціяльных пытаньняў і не дала, як у Нямеччыні, абаронца мужычых правоў Тамаша Мюнцара. Рэфармація стала як бы рэлігійнай фрондай. Знатные фаміліі прыймалі лютаранства і кальвінізм як нешта новае, цікавае. Асабліва пашырыўся кальвінізм. Такіе, напрыклад, беларускіе арыстакратычные фаміліі, як Радзівілы, Зяновічы, Валовічы, Кішкі, Глябовічы, Слушкі і др., сталі хутка кальвіністамі. За імі цягнуліся і дробные людзі. Але ўсё гэта не