Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(1488 г.). Што датычыць да Масквы, то там першая друкованая руская кніга, Апостал, з‘явілася толькі ў 1573-м гаду, на 90 гадоў пазьней ад першай друкованай беларускай кнігі. Вельмі рана з‘яўляюцца і беларускія друкарні. У Кракаве беларуская друкарня пачала працаваць у 1483-м гаду, польская на 22 гады пазьней, у 1505-м гаду; у Вільні беларуская друкарня існуе с 1525-га года, польская з 1576-га года, на 51 год пазьней. У Маскве друкарня пачала працаваць з 1563-го году, на 80 гадоў пазьней за беларускую друкарню. Да усіх гэтых цыфраў нам ня трэба нічога дадаваць, бо яны гавораць самі за сябе.

Беларуская друкарская справа зьвязана з імям першага беларускага друкара Францышка-Юрыя Скарыны. Ен быў родам, як сам казаў „з слаўнаго горада Полацка“ з багатай гандлярскай фаміліі. У 1506-м року ён скончыў кракаўскі унівэрсытэт па філёсофскаму факультэту. Не здаволіўшыся гэтай эдукацыяй, Скарына паехаў у Заходнюю Эўропу, гдзе так сама скончыў адзін з унівэрсітэтаў, але ўжо па мэдыцынскаму факультэту, адтрымаўшы ступень доктара. На нейкі час ён затрымаўся ў Празе і тут пачаў сваю чыннасьць па перакладу на беларускую мову і па выданьню кнігаў. Каля 1525-го року доктар Скарына перабраўся ў Вільню, гдзе займаўся тою самаю працаю. Скарына ўжо ў той час зразумеў, што лацінская мова, а так сама і стара-цэркоўна-славянская мова ня могуць здаволіць шырокіх колаў грамадзянства. Адчувалася ўжо патрэба ў кнігах, якіе былі-б напісаны ў простай, штодзеннай размоўнай мове. Ось Скарына і прыняўся за працу перавода кнігаў сьвятога пісаньня і кнігаў набажэнства на сучасную яму беларускую мову, каб гэтые кнігі былі даступны ня толькі вучоным, але і простым людзям. Свае выданьня ён афяраваў „людзям простым, паспалітым“. Скарынаю былі ператлумачаны і выданы біблія, канонік і псальтыр. Апроч каштоўнасьці працы Скарыны з пагляду культуры трэба адзначыць каштоўнасьць гэтай працы і з боку хараства. Усе кнігі выданы вельмі пекна. Шрыфт яго выданьняў не падобен на другіе шрыфты яго часу. Яуна, што шрыфт быў зроблян па малюнку самага Скарыны, які даглядаў ня толькі за тым, каб літэра была лёгка чытаная, але і за тым, каб яна здаволівала чытача і з боку хараства. Вялікіе літэры ў кнігах Скарыны ўсе прыгожые, усе штучна ўбраны. Тут ёсьць і галінкі, і лісьця, і кветкі, і зьверы. Есьць тут і герб роду друкара: сонца і поўмаладзік, злучаные разам. На бібліі намалёван і партрэт Скарыны. Друкар сядзіць за сталом і піша: з левага боку ад яго згруджаны фоліянты і кнігі; над