Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біцца літоўска-беларускім каралём. Нямецкі імпэратар паслаў карону Вітаўту, але гэтая карона да яго не дайшла. Летапіс так апісвае гэтую падзею: „І ляхове, ня жычыўшы кароны Літве, карону ад іх (паслоў імпэратара) тую адабраўшы і разьсекшы яе на полы, прыложылі ко коруне біскупа краковскага, каторая і цяпер пры замку і касьцёле Сьв. Станіслава ёсьць“.

І ў далейшые часы мы бачым, што Літва і Беларусь маюць часта сваіх асобных вялікіх князёў, што йдзе напроць умоў вуніі 1386-го году. Ніжэйпаданая сінхроністычная табліца дасьць патрэбные для нас прыклады, бо нам няма часу досыць добра выявіць гэтае пытаньне.

Літва і Беларусь Польшча
Вітаўт 1392—1430

Сьвідрыгайла 1430—1432

Ягайла Уладыслаў II

1386—1434

Сігізмунд I 1432—1440 Уладыслаў III 1434—1444

Казімер І ў Літве і Бела-
русі 1440—1492, да 1447
асобны ад Польшчы Літ.-
Бел. гаспадар.

Казімер IV ў Польшчы

1447—1492

Александэр 1492—1506 да
1501 асобны ад Польшчы
гаспадар
Ян-Альбрэхт 1492—1501

Александэр 1501—1501

Сігізмунд II (у Літве і Бе-

ларусі) Старый 1505—1548

Сігізмунд I (ў Польшчы)

Старый 1506—1548

Сігізмунд III (ў Літве і Бе-

ларусі) Аўгуст 1548—1572

Сігізмунд II (ў Польшчы)

Аўгуст 1548—1572.