Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

на польскі пасад малодшую дачку Ядвігу, 13-ці гадоў. Было зразумела, што Ядвіга не магла сама кіраваць гаспадарствам, тым больш, што Польшчы, як і Літве, цяжка прыходзілася ад крыжакоў. Трэба было знайсці, такого чалавека для Ядвігі, каторы быў-бы ня столькі прыемным для яе, сколькі карысным для Польшчы. Ягайла, Літоўска-беларускі гаспадар, здаваўся паном падхазячым для гэтай мэты: перш ад усяго, Літве пагражаў той самы вораг, што і Польшчы, апроч таго хатніе спрэчкі ў Літве за ўладу рабілі Ягайлу больш згаворным з польскімі панамі. Апроч політычных думак, польскіе паны трымаліся і сваіх клясавых інтарэсаў. Яны былі перакананы ў тым, што Ягайла, у падзяку ім за свае абраньне, пашырыць іх правы і прывілеі. Духавенства так сама спадзявалася, што шлюб Ядвігі з Ягайлам пашырыць і рэлігійна політычны ўплыў на Літву. І тые і другіе не абмыліліся.

Ягайла у 1385-м годзе адтрымаў з Польшчы прапазіцыю нашчот шлюбу з Ядвігаю і злучэньня з Польшчаю. 3 якою ахвотаю ён адгукнуўся на гэтую прапазіцыю, відаць з тых абавязкаў, якіе налажыў ён на сябе і на сваё гаспадарства. На радах польскіх паслоў у Крэве ён абавязаўся прыняць каталіцкую веру са сваімі братамі, сваякамі, народам літоўскім знатным і простым, даваць грошы свайго гаспадарства на патрэбы Польшчы, дапамагчы Польшчы адтрымаць паўднёвые аднятые тэррыторыі, заплаціць адступнага 200 000 флярынаў быўшаму жаніху Ядвігі, прынцу Вільгэльму Аўстрыйскаму і на вечны час прылучыць Літоўска беларускае гаспадарства да кароны Польскай. Польшча за ўсё гэтае абяцала Літве і Беларусі дапамогу ў барацьбе з крыжакамі.

На зьезде ў Ваўкавыску былі ухвалены такіе умовы злучэньня Польшчы з Літоўска беларускім гаспадарствам: кароль і вялікі князь у злучаных дзяржавах павінен быць адзін; у пачатку гэтая асоба ёсьць Ягайла, потым просты патомак яго і Ядвігі; надворные зносіны ў справах, датычачы абедзьвух дзяржаваў, а так сама і абарона тэррыторыі робяцца супольна. Хатняе кіраваньне ў кожным гаспадарстве асобнае: і ў Літоўска-беларускай дзяржаве, і ў Польшчы маюцца — асобные войскі, асобны скарб і асобные ўрады. Апроч таго, як было ўжо сказана вышэй, Ягайла меў абавязак прыняць каталіцтва і шырыць яго паміж літвіноў. Беларускаму насяленьню была застаўлена свабода быць усходня-хрысьцьянскай веры.

Так адбылася першая вунія Літоўска-беларускай дзяржавы з Польшчай. Гэтая вунія залежала я толькі ад над-