Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

го ня было забясьпячэнства ад міжусобных бояк паміж асобнымі валасьцямі і гарадамі гаспадарства. Усё гэтае не магло даць атпору новаму канцэнтрацыйнаму руху, каторы йшоў з боку Літвы і яе князя. Асобные воласьці і гарады ахвотна прызнавалі новую ўладу. Як на выключэньне можна наказаць толькі на Смаленск з яго тэррыторыяй, каторы быў прылучан да Літвы ваяўніцкім шляхам. Але і тут яшчэ раней была партыя, каторая цягнула да Літвы і адчыніла гарацкую браму Літоўска-беларускаму войску. Жыхары быўшай Полаччыны без пратэсту прынялі ўладу літоўскіх князёў, каторые прыносілі з сабою абарону ад моцных суседзяў і давалі спакой ад міжусобнай хатняй барацьбы.

Мы ведаем, што ў гісторыі полацкага пэрыоду Беларусі вялікаю вагу ў дзяржаўным і грамадзянскім жыньцю края мела веча. Новая дзяржаўная ўлада не парушыла гэтай старажытнай, агульна-рускай ідэі народапраўства. Наадварот, літоўскіе вялікіе князі асобнымі граматамі забясьпечывалі правы законадаўчага веча. У аснове ўсіх грамат літоўска-беларускіх гаспадароў, якіе даваліся асобным гарадом і валасьцём, мы заўседы можам знайсьці такіе словы: «гаспадар старыны не парушае і навіны ня ўводзе». Кожная воласьць быўшай Полаччыны, уходзячы ў склад новага гаспадарства, не адходзіла ад сваіх старых традыцыяў і выберагала свой твар. Ня тое мы будзем бачыць на ўсходзе, гдзе ўвакол Масквы так сама пачалося зьбіраньне і канцэнтрацыя дзяржавы — ўсходняй Русі. Масква, зьбіраючы Русь, закасуе гэтую старарускаю ідэю народапраўства. Будзе расьці моцнае самаўладзтво маскоўскіх гаспадароў, каторае потым дасьць грунт для бязупыннага праізволу, напрыклад, Івана IV Грознага. Усякая асобная воласьць, каторая ўваходзіць у склад Маскоўскага гаспадарства, павінна будзе згубіць свой асабісты твар. Будзе скасована індывідуальнасьць тэррыторыяльная.

Не касуючы правоў веча і старарускай ідэі народапраўства, новая дзяржаўная літоўска-беларуская ўлада будзе прагнуцца скасаваць уладу асобных месцовых князёў. Праўда, месцовыя князі не зганяюцца з сваіх пасадаў, але яны