льянскі манах Пляна-Карпіні, каторы, праежджаючы па палуднева-ўсходнім странам, бачыў ў гэты час паміж іншым і Кіеў, палічыў ў ім ня больш, як 200 хатаў. У 1300-м гаду Кіяў перастаў быць і рэлігійна-царкоўным цэнтрам, бо мітрапаліт «ўсея Русі» Максім, уцекаючы ад татарскіх пагромаў, з Кіява пераехаў на жыцьце на паўночны ўсход, гдзе пачаў будавацца Маскоўскі цэнтр. Туды-ж, на паўночны ўсход, выйшлі і мацнейшые князі, і насельнікі кіяўскай воласьці, шукаючы больш забясьпечнага для сваей працы месца. Разумеецца, што з жменькаю людзей Кіяўскі князь ня мог тут трымацца як самауладчы, незалежны ўласьнік і павінен быў прызнаць дзяржаўную вярхоўную ўладу магутнага суседа, вялікага князя Літоўска-рускага, каторы меў моц абараніць палудзень ад татараў.
Не здаволіваючысь паўднёвымі рускімі валасьцьямі, Альгэрд прагнуўся зацьвярдзіць свой політычны ўплыў і на паўночные воласьці з такімі багатымі гандлёвымі гарадамі як Ноўгарад і Пскоў. Тут ён быў наступнікам палітыкі Полаччыны, каторая у папярэдні пэрыяд гісторыі Беларусі так сама змагалася за ўладу над гэтымі гарадамі і валасьцямі. Апроч таго Літоўска-беларускае гаспадарства зварачала увагу і на ўсход. Яно прагнулася схіліць у свой бок, напрыклад, Цьверскае князьства, падтрымываючы яго ў барацьбе з Масквою. Але тут, на ўсходзе рос моцны супернік літоўска-беларускаму гаспадару ў асобе маскоўскага гаспадара, каторы пачаў ужо рабіць тую самую справу зьбіраньня Русі, якую рабіла і Літва.
Працуючы над зьбіраньнем Русі, Літва павінна была так сама як і Масква, бараніць свае гаспадарство ад татараў. Яшчэ амаль што за 20 гадоў да вядомай нам Кулікоўскай бітвы, у 1362-м годзе Літва і Беларусь, злучыўшы ўсе свае сілы, выйшла на спатканьне татараў на паўднёвую граніцу. Адбылося страшэннае збойство на Падолі. Ня гледзечы на вялікі лік і сваю храбрасьць, татары былі разьбіты і пакінуўшы на месцы многа трупаў, здабычы і палонных, уцяклі на паўднёвы ўсход. Пад ўплывам страху татары доўга сюды не прыходзілі, і паўднёва-заходніе землі, такім спосабам,