Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наадварот, ад «маскальскага» ураду, аб якім ходзілі чуткі, што ён быццам у Расіі вызваляе мужыкоў, чакалі беларускіе мужыкі палепшаньня свайго жыцьця. Паўстаньня, ня падтрыманая мужыкамі, было хутка спынена. Самае назва «царства Польскае» была выкасавана і заменена назваю «Прывіслянскі край». У Беларусі сталі праводзіць мужычую рэформу на асновах блізкіх да «положения 19-го февраля 1861-го года». Жаданьні як рускіх, так і белорускіх мужыкоў, гэтаю рэформаю ня былі здаволяны. Беларусь апроч таго, не адтрымала нават і земскай рэформы, каторая магла-б быць карыснаю для краю.

Пасьля спыненьня польскага паўстаньня, пачаўся моцны русафікацыйны рух пад кіраўніцтвам вядомаго Мураўёва. Першаю мэтаю ураду было зруйнаваць польскасьць, але руйнуючы польскасьць, урад больш руйнаваў беларускую культуру. Вядома, напрыклад, што друк польскіх кніжак забаронен ня быў, а друк кніжак у беларускай мове быў забаронен указам 1865-га гаду. Прычына гэтага крыецца у тым, што за Польшчу заступаліся замежные панствы, а Беларусь заступнікаў ня мела.

Пад цяжкім нацыянальна-соцыяльным уціскам жыла Беларусь і далей, у часы глыбокай рэакцыі пры рускіх царах, Александры III і Мікалай II. Толькі вялікая руская рэвалюцыя вызваліла Беларусь, даўшы ёй магчымасьць падняць ня толькі нацыянальна-культурнае, але і соцыяльна- політычнае пытаньне. Настаў і для Беларусі час рэвалюцыйнай працы і дзяржаўнага будаўніцтва.





Z zezwolenia władz. 2/XI 1919.