вуніі, павінны былі нясьці кару. Народ за часы часы вуніі (243 гады) зжыўся з ею, звык да яе. Прымусовае скасаваньне вуніі з болем адбілася на народным сумленьні.
Заходніе рэвалюцыі пасьля 1830-га году рабілі уплыў на польскае грамадзянства і будзілі думку аб новым патўстаньні. Пачалася арганізацыйная праца тайнага польскага нарадовага ўраду. У часы кіраваньня Аляксандра II, паўстаньне ўрэшці выбухнула ў студні 1863-га году. У раней умоўлены дзень у розных мясцох Польшчы, Беларусі і Літвы групы паўстанцаў напалі на рускіе войскі і паўстаньне пачалося. На Беларусі польскі элемент ня быў моцны, бо ён складаўся з нявялікага ліку паноў і залежачых ад іх людзей. Разумеецца, паўстанцам трэба было залучыць да свае справы беларускага мужыка. У такім напрамку і йдзе прапаганда: рассылаюцца агітатары і адозвы. Каб зрабіць большы ўплыў на селяніна, адозвы друкуюцца ў беларуской мове. Польская інтэлігэнцыя, стаяўшая на чале паўстаньня, добра разумела, што мужык толькі тады можа спачуваць справе, калі яна афарбуецца ў соцыяльную фарбу. Мужык ня цыкавіўся адбудаваньнем Польшчы ці Расіі, яму патрэбна была толькі воля і эконамічная забясьпека. Толькі такую Польшчу ён мог падтрымліваць, каторая не занепадалаб панскаю хваробаю і каторая здаволіла-б яго мужыцкіе інтарэсы. У такім напрамку і напісаны адозвы да мужыкоў. Яны стаяць за «праўдзівую вольнасьць і веру бацькоў», апісуюць уціск над мужыкамі маскоўскай адміністрацыі. Усе войны, якіе вяла Рэчь Паспалітая з Масквою, тлумачацца ў адозвах як войны за тое, «што народу паляк хацеў даць свабоду». Мужыкі як стануць палякамі, будуць роўныя з панамі». Толькі палякі ёсьць сапраўдные прыяцелі беларускага мужыка, толькі яны дадуць яму вольнае і шчасьлівае жыцьцё у Польшчы, ня залежнай ад Расіі.
Чыталі мужыкі гэтые адозвы, ці не — невядома. Вядома толькі тое, што за паўстанцамі яны не пашлі, бо ў паўстанцах бачылі толькі прыгоншчыкаў. Хоць яны былі цёмнай масай, але зразумелі што паўстаньне было ня іхняй соцыяльна-мужыцкай справай, а справай толькі політычнай.