Мэтаю гэтай арганізацыі была барацьба за непадзельнасьць і незалежнасьць Рэчы Паспалітай. Камітэты арганізацыі былі і ў межах Польшчы, напрыклад, у Варшаве. Яны працавалі сярод шляхты, мяшчанаў і сялянства. Паўстаньне пачалося адразу пасьля разьдзелу. У 1794-м году паўстаньнем былі захоплены такіе гарады, як Кракаў, Варшава, Вільня і Горадзен. У Варшаве злажыўся часовы урад, каторы абвесьціў вайну Прусіі і Расіі. Дыктатарам гаспадарства і глаўнакамандуючым арміі быў абраны гэнэрал Тадэуш Касьцюшка, чалавек вялікага разуму, выдатнай храбрасьці і дэмакратычных паглядаў. Пабеды, адтрыманые паўстанцамі над асабістымі групамі рускіх вайскаў і гарнізонамі гарадоў, страшэннае збойства ў Варшаве 2000 рускіх салдатаў падтрымлівалі настрой паўстанцаў. Паўстаньне пашырылася на тэррыторыі Польшчы, Літвы, Валыні і Беларусі.
Першым увайшоў з вайскамі на землі Польшчы прускі кароль з заходняго боку. Польшчы выправіла свае сілы Аўстрыя, заняўшы паўднёвые землі. Катарына II, баючыся што Рэч Паспалітая зробіцца „гибельным горном, угрожающим спокойствію и безопасности соседей“, пакіравала свае вайскі з ўсходу, пад кіраўніцтвам Румянцава і Суворава. Доля Рэчы Паспалітай вырашылася ў бойцы паміж рускім і польскімі вайскамі пад Мацэевіцамі недалёка каля Варшавы. Польскіе вайскі былі разьбіты, Касьцюшка быў параняны і ўзяты ў палон. Пасьля крывавага штурму была забрана ваколіца Варшавы, Прага (1794). Варшава павінна была здацца. У горад былі ўведзены, апроч рускіх, аўстрыйскіе і прускіе войскі. Па усім краі паўстанскіе групы былі зьніштожаны. Апошні кароль Рэчы Паспалітай, Аўгуст IV (Станіслаў Панятоўскі), адрокся ад пасады і пераехаў на жыцьце спачатку ў Горадзен, а потым у Петарбург, гдзе і сканаў праз некалькі гадоў. Паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй адбыўся апошні, трэйці разьдзел Рэчы Паспалітай у 1795 годзе. Расія з гэтага разьдзелу адтрымала заходнюю часьць Беларусі і ўсходнюю часьць Літвы, што злажыла губэрні: Віленскую, Горадзенскую і Ковенскую. Апроч таго,