Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нікоў сваіх, каторые і былі сапраўднымі гаспадарамі справаў. Соймы ў апошніе часы не маглі працаваць, дзякуючы прынцыпу аднагалосьнасьці. Даволі было падкупіць ці угаварыць якога колечы пасла Сойму, каб ён не згаджаўся з пастановаю Сойму, і ён мог яе сарваць сваім «не пазваkям» (liberum veto). Пры такіх умовах магчыма было прыпыніць усякую рэформу, каторая не падабалася якому-колечы крыкліваму пану.

У грамадзянскім жыцьці так сама панавала безладзьдзе. Магнаты вялі сапраўдные войны паміж сабою і крыўдзілі як драбнейшую шляхту, так і другіх. Шляхта зьдзекавалася і крыўдзіла мяшчанаў і мужыкоў. Каталікі рабілі ўціск над некаталікамі-дыссыдэнтамі. Дыссыдэнты, ня маючы абароны ад дзяржавы, павінны былі складаць конфэдэрацыі і зьвяртацца, як і каралі, да чужаземнай улады. Суседніе дзяржавы, разумеецца, карысталі з такога становішча Рэчы Паспалітай.

У 1767-м годзе дыссыдэнты (протэстанты, кальвіністы і праваслаўные) дзеля абароны сваіх парушаных правоў, злажылі саюз з цэнтрам у Слуцку, так званую Слуцкую конфэдэрацыю. Конфэдэрацыю падтрымлівалі дзяржаўные паслы Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Калі Сойм адмовіўся зрабіць пастановы, якіх дамагалася конфэдэрацыя, то ў Варшаву былі ўведзены рускіе войскі, заарыштованы правадыры крайня-каталіцкай партыі Сойму, і Сойм павінен быў здацца. У 1768-м годзе Сойм выдаў пастанову, што дыссыдэнты не павінны прыгнятацца за іх рэлігійные пераконаньні і маюць тые самые правы, што і каталікі. Расійскаму ўраду было дадзена права аберагаць правы дыссыдэнтаў і недатычнасьць грунтоўных законаў Рэчы Паспалітай. Такім спосабам, Расія атрымала як-бы пратэктор над Рэчу Паспалітаю.

У адказ на ўсё вышэй паданае ў Польшчы ўтварылася конфэдэрацыя ў г. Бары, якая паставіла сваей мэтай абарону паменшаных правоў каталіцтва і Сойму. Конфэдэраты пачалі збройную барацьбу з праваслаўным народам і выклікалі паўстаньні так званых гайдамакаў, (казакаваўшых мужыкоў у правабярэжнай Украіне). Да гайдамакаў далучы-