Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад правоў на Маскоўскі пасад. Здаволілася Польшча, здаволілася і Масква, аб Беларусі ніхто не паклапаціўся.

Казацкі рух на Украіне кончыўся тым, што Украіна, шукаючы лепшай долі, паддалася пад «цара ўсходняга, праваслаўнага». Дзеля гэтага ў часы кіраваньня польскага караля, Яна Казімера (1648—1668) і маскоўскаго гаспадара Аляксея Міхайлавіча, (1645—1676) зноў пачаліся войны паміж Польшчаю і Масквою, а руйнавалася, паводлуг звычаю, Беларусь. Руйнаваньне Беларусі йшло 17 гадоў, з 1654-га да 1667-га году.

У Беларусь увайшло маскоўскае войско амаль што як ў 200 тысячаў людзей. Яно разьбілася на чатыры часьці. Першая армія, на чале каторай стаяў сам цар, пашла на Смаленск і аблажыла горад. Другая армія праз усю цяперашнюю Вітэбшчыну пашла на Полацак, трэйцяя — на Магілеў, чацьвертая — на поўдзень ад Магілева. Застагнала, задымілася ад пажараў Беларусь, пакрылася крывёю чалавечаю. Уся праца спынілася, што было здабыта працаю руйнавалася. Найраней здаўся Смаленск, ваявода каторага, Піліп Абуховіч, быў падкуплены маскоўскім золатам. Цяпер былі насьцеж адчынены маскоўскаму войску вароты на ўсю Беларусь, яно пашло ўперад, здабываючы ўсе новые мясцовасьці і гарады. Прайшло некалькі месяцаў, і ў руках маскоўскага гаспадара апынуліся гарады — Магілеў, Вітэбск, Менск, Горадзеня, Коўна, Вільня і Трокі. У Троках быў забраны сілаю вядомы трокскі замак, каторага дагэтуль ніхто, нават і немцы ў свой час, сілаю ня мог здабыць. І да нашага часу руіны гэтага замчышча сьведчаць аб маскоўскіх гармат. Усяго было ўзята Аляксеем Міхайлавічам больш чым 200 гарадоў, мястэчкаў і замкаў. Пасьля таго, як былі здабыты абедзьве сталіцы Літоўска-Беларскага гаспадарства — Вільня і Трокі — маскоўскі гаспадар пачаў тытулаваць сябе „ўсея Вялікія, Малыя і Белыя Русі Самадзержцам“.

У гэты самы час на Рэч Паспалітую з поўначы напалі Швэды, а з паўдня — украінскіе казакі. Гарады адзін за другім пераходзілі ў іх рукі. Польшча зусім гінула. Вырата-