гізмунд сапсаваў усё сваей каталіцкай політыкай. Ен больш цікавіўся пашырэньнем каталіцтва, чым пашырэньнем дзяржавы.
Зноў на тэррыторыі Беларусі йшла вайна. З восені 1609-га году да восені 1611-га году, Сігізмунд з вялікім войскам сядзеў пад Смаленскам, пакуль урэшче ня ўзяў яго. Гэтае войска кармілася, разумеецца, тым, што можна было ўзяць з Беларусі. Праз Беларусь праходзілі войскі, каторые йшлі ў Маскву і вярталіся потым адтуль у Польшчу. Гэтые вайскі так сама карміліся з Беларусі. Шмат народу было забрана з нашай бацькаўшчыны, як у рэгулярную армію, так і ў тые вайсковые групы, каторые з усіх канцоў цягнуліся праз Беларусь, каб лавіць рыбу ў калакутнай вадзе Маскоўшчыны. Мала хто з іх вярнуўся да роднай хаты. Толькі ў 1618-м годзе у невялічкай вёсцы Дзяуліне (каля Масквы і Тройца-Сергіяўскай лаўры) адбылося часовае замірэньне паміж Масквою і Польшчаю. Па гэтаму замірэньню Смаленск увайшоў у тэррыторыю Рэчы Паспалітай.
Але барацьба ня скончылася. Справа ў тым, што Уладыслаў, абраны раней на Маскоўскі пасад, не хацеў адрачыся ад сваіх правоў на Маскоўскае гаспадарства. З гэтым ня мог згадзіцца Міхаіл Раманаў, абраны на маскоўскі пасад у 1613 годзе. Калі каралём Польшчы зрабіўся вышэйназваны Уладыслаў (Уладыслаў IV, 1632—1648), змаганьне пашло зноў, і зноў гэтае змаганьне адбывалася на тэррыторыі Беларусі.
Моцнае Маскоўскае войска, лікам у 32 тысячы людзей, пачале руйнаваць Беларусь і аблажыла Слаленск. На дапамогу Смаленску з Польшчы прышоў Уладыслаў, каторы прымусіў масквічоў здацца. Вайна цягнулася і далей, але ўжо бяз усякай карысьці для Уладыслава. Пасьля двух гадоў (1632—1634) вайны пачаліся перагаворы аб згодзе. Паслы Масквы і Рэчы Паспалітай зьехаліся на памежнай рэчцы Палянаўцы і падпісалі «вечную згоду». Смаленск і другіе гарады згубленые Масквою за часы смуты, асталіся за Рэчаю Паспалітаю, Уладыслаў, з свайго боку, адмовіўся