Крывіцка-Полацкай зямлі. Да гэтага трэба дадаць, што яшчэ раней, калі Полацак папаў у рукі Грознага, шмат каштоўнасцяў было вывезена ў Маскву.
Праз нейкі час вайскі Баторага ўзялі крэпасьці — Сокал і Сушу, — пабудованые Іванам Грозным, і гарады Вяліж, Усьвят і Вялікіе Лукі. У 1582-м годзе Баторы аблажыў Пскоў, каторага ён не здалеў ужо ўзяць. Абедзьве дзяржавы былі вельмі аслаблены вайною, і пачаліся перагаворы аб згодзе. Згода была падпісана у 1582-м годзе. Маскоўскае гаспадарства павінна было прызнаць перамогу Рэчы Паспалітай і аддало ей Лівонію, Полацак і Вяліж.
Што датычыць да Беларусі, то для яе гэтая вайна карыснай не магла быць, бо руйнаваліся яе каштоўнасьці, што добра відаць хоць-бы з разгрому Полацку. Яшчэ відней гэта стане, калі мы дабавім, што, згодна зьвесткам сучасьнікаў, увесь край, больш чым на 50 вёрст вокола Полацку, зрабіуся за часы Лівонскай вайны лясною пушчаю. Зьніклі вёскі, зьніклі нівы, зьнік і чалавек, працаваўшы тут. А чалавек гэты — быў беларускі селянін. Зноў прышлося працоўнаму люду нашай бацькаўшчыны будаваць жыцьцё, каторае было зруйнавана крываваю барацьбою моцных суседзяў.
Пасьля Стэфана Баторага на пасад Рэчы Паспалітай быў абраны Сігізмунд III Аўгуст (1587—1632) з шведзкай каралеўскай фаміліі Ваза. Гэта быў выхаванец езуітаў, вельмі добры каталік і надта нязвольны кароль. Ен даваў напрамак сваей чыннасьці не паводлуг політычных, дзяржаўных мэтаў, а паводлуг свайго рэлігійнага настрою. Гісторыя адчыніла яму вялікіе магчымасьці для ўплыву на жыцьце Маскоўскага гаспадарства, але, дзякуючы сваей някемнасьці політычнай, ён гэтых магчымасьцяў не скарыстаў, як трэба. Масква як-раз перажывала смутные часы, вялікую разруху. На маскоўскі пасад быў абраны сын Сігізмунда, Уладыслаў. У лепшых людзей Рэчы Паспалітай, напрыклад, у вядомага гэтмана Жалкеўскага, вынік цікавы план будоўлі вялікага славянскага гаспадарства, у склад каторага ўвайшла-б і Масква, і на чале каторага стала-б Польшча. Ci-