слабавольны характар Фёдара, дзякуючы чаму кіраваў-бы ня ён, а яго бацька Грозны, ад тэррору якога яны ўцяклі. Пасьля доўгіх размоў быў абраны за караля Гэнрых Францускі (1573—4). Прыехаўшы ў Варшаву і пабачыўшы, як добра караляваць у Рэчы Паспалітай, Гэнрых праз 6 месяцаў уцёк з Польшчы на сваю бацькаўшчыну. Там ён заняў каралеўскі пасад пасьля скананья свайго брата Карла IX.
Пасьля бескаралеўя каралём быў абраны Седміградзкі ваявода Стэфан Баторы (1576—1586). Гэта быў выдатны політычны дзеяч і вельмі здольны ваяка. З вялікаю карысцьцю для Рэчы Паспалітай ён ваяваў з Масквою. (Працяг Лівонскай вайны (1579—1582). Уся вайна адбылася на тэррыторыі Беларусі. Найраней вайскі былі пакірованы на Полацак, каторы ў папярэдніе часы адышоў да Маскойскага гаспадарства. Войскі аблажылі Полацак. Вясьці аблогу было вельмі цяжка: горад меў вельмі моцные муры і замчышчы, апроч таго, была вельмі мокрая восень, каторая перашкаджала акопным работам і падвозу харчоў для арміі. Аблога зацягнулася. Ведаючы аб вялікіх багацьцях гораду, вэнгры, каторые былі ў войску Баторага, пастанавілі першымі ўварваца ў Полацак, каб добра паграбаваць горад. Ня гледзячы на храбрую абарону, ім урэшче удалося дабіцца сваей мэты, і Полацак быў узяты. Баторы, паважаючы храбрасьць абароны, абяцаў тым, хто мае намер вярнуцца ў Маскоўшчыну, даць вольны выезд, а тым, хто захоча астацца — даць права вольнага жыцьця ў Полацку. Калі маскоўскіе вайскі безаружные выходзілі з гораду, сам кароль даглядаў затым, каб яго, обяцаньне ня было парушана і каб ніхто не зрабіў выходзячым якой колечы крыўды.
Пасьля выйсьця маскоўскіх вайскоў пачаўся грабёж гораду. Найбольш грабавалі Вэнгры. У часе грабяжу загінула ад пажару вялікая і каштоўная полацкая кнігарня. Сярод рукапісаў кнігарні загінулі такіе каштоўные рукапісы, як, напрыклад, пераклад сьв. Пісаньня, напысаны рукою славянскіх апосталаў, братоў Кірыла і Мефодыя, і летапіс