юць брацтвы па гарадох — як цэнтрах культуры. Майдэборскае права, істнуючае па гарадах Беларусі, дае магчымасьць для бязупыннай арганізацыі брацтваў.
Калі пачаўся на Беларусі рэформацыйны рух, то брацтвам прышлося дзеля абароны праваслаўнай веры зьвярнуць вялікую ўвагу на развіцьце навукі, якая давала-б грунт для барацьбы з рэформацыйнымі тэорыямі. За рэформацыяй прышло на Беларусь ўзмацаванае, адроджанае каталіцтва з езуітамі на чале. Разам з каталіцтвам прышоў і нацыянальны польскі уплыў. Брацтвы павінны былі бараніць ўжо ня толькі рэлігійные ідэі, але і нацыянальные.
Братчыкам мог быць усякі дарослы грамадзянін. У склад брацтваў, апроч мяшчанаў, уходзілі і люді другіх станаў, князі, баяры, шляхціцы і сяляне. Як сябры брацтва, ўсе яны лічыліся братамі і былі роўнымі. На брацкім сходзе і за брацкім сталом радавіты шляхціц ня меў аніякіх прывілеяў перад бедным селянінам, ці рамесьнікам. Усё гэта збліжала людзей і давала магчымасьць апекі даможных братчыкаў над братчыкамі з простага люду. Брацтвы маглі скарыстаць з тых правоў, якіе давала дзяржава шляхціцам. Братчык-шляхціц у Сойме і на сойміках быў абаронцам нацыянальна-культурных інтарэсаў брацтва.
Мы ўжо казалі раней аб тым становішчу, у якім было праваслаўнае духавенства ў 16-м сталецьці. З усіх бакоў — як з боку самых праваслаўных, так і з боку протэстантаў, мы маем зьвесткі аб адсутнасьці адукаціі і нават безграматнасьці духавенства. Васіль Цяпінскі, вядомы нам перакладчык Эвангелія на беларускую мову, гаворыць, што праваслаўные сьвяшчэньнікі яго часу не адтрымліваюць аніякай адукацыі і нават не разумеюць славянскай мовы, на якой напісаны сьвятые кнігі і на якой адпраўляецца набажэнства. Брацтвам і прышлося найперш ад усяго зьвярнуць сваю ўвагу на гэты недахват жыцьця. Трэба было даць асьвету цёмным пастырам чалавечных душ. Для гэтай мэты трэба было ўтвараць школы і друкаваць кнігі. Брацтвы і асабістые братчыкі заснавалі на Беларусі шмат школаў і друкарняў, каторые працавалі ў працівавагу каталіцка-польскім школам і друкарняй езуітаў. Асабліва многа зрабіў у гэтым напрамку князь Канстантын Астрожскі. Яго багацтвы далі яму магчымасьць заснаваць для Беларусі вышэйшую духоўную школу ў г. Астрозе. Там-жа, пры духоўнай акадэміі, ён заснаваў каштоўную вялікаю кнігарню і добра абстаўленую друкарню. Цяжка было набраць профэсараў для беларускай вышэйшай школы. У беларускім грамадзянстве