Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сована і гэта. Сойм у 1697-м годзе выдаў такую пастанову: „pisarz powinien nie porusku, a popolsku pisać“. З гэтага часу ўсе законы і ўрадовые пастановы робяцца папольску. Беларускую культуру, звычаі і мову сталі захоўваць толькі людзі, каторым было не да «бляску», не да «паліроўкі», людзі сялянскага, мужычага стану. Але гдзе-ж было паднявольнаму зьберагчы і захаваць старую і вялікую беларускую культуру. У сваей вясковай, курнай і ўбогай хаце захаваў ён толькі мову бацькоў сваіх. І стала з таго часу беларуская мова мужыцкай, хамскай, хлопскай мовай.

Такім спосабам, Польшча з соцыяльнага боку прынесла нам уплыў панскі, з рэлігійнага боку — каталіцкі. Культурны і рэлігійны ўплыў пашоў толькі на вышэйшые грамадзянскіе клясы. Ніжэйшы кляс атрымаў ад Польшчы прыгон і няволю, астаўшыся пры сваей беларускай мове і нацыянальнасьці. Забіты і загнаны, пастаўлены ў стан „быдла“, ён забыў нават, якую мову і якую нацыянальнасьць ён захаваў. У яго цёмным розуме ўсё перапуталася і злілося. Пан, каталік і поляк — з аднаго боку; мужык, і «тутэйшы» — з другога боку, сталі для яго розуму сынонімалі. І да нашага часу астаўся гэты гістарычны перажытак, калі наш селянін лічыць, што пан, каталік і паляк — гэта ёсьць славы, каторые называюць одну і тую катэгорыю.

Трэба адзначыць, што Беларусь, як мага, праз увесь пэрыод баранілася ад польскага культурна-нацыянальнага, рэлігійнага і соцыяльнага ўплыву. Гэтую барацьбу за нацыянальную культуру, веру і мужыцкую волю ўзялі на сябе брацтвы і вольнае казацтво. Брацтвы ўзялі на сябе абарону нацыянальна-культурную, а казацтва нацыянальна-соцыяльную.

Брацтвы на Беларусі.

Брацтвы ў сваім далёкім мінулым даходзяць аж да gаганскіх часаў, яны маюць свой корань у старажытных звычаях рускіх славянаў. Яшчэ ў часы паганства ў нашых прародзічаў быў звычай сьвяткаваць свае сьвяты грамадаю. На сьвяты сьпяваліся сьпевы-малітвы, сьпевы-падзякі, вадзіліся хараводы, рабіліся ігрышчы. Гэтые ігрышчы зьбіралі да сябе жыхароў ня толькі аднэй сялібы. Часта, як кажа і летапісец, ігрышчы бывалі „межю селы“. Разумеецца, што гэтае сьвяткаваньне грамадаю магло істнаваць толькі тады, калі існавала некая арганізацыя, якая давала магчымасьць сьвяткаваць разам.