Перайсці да зместу

Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі (1919).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ды да таго, каб мужык мог стаяць у судзе, як роўны з усімі, грамадзянін гаспадарства. Паном даваліся правы судзіць мужыкоў па асабістым справам, фамільным і эконамічна гражданскім. Але ўжо ў 1573-м годзе быў выданы закон, каторы даваў пану права судзіць і накладаць кару на сваіх падданых у ва ўсіх здарэньнях водлуг свайго ўласнага пагляду. Гэты неясна формаваны закон разглядаўся панамі так, што ён даваў ім права накладаць на мужыкоў вышэйшые кары, а ў тым ліку і кару сьмерцьцю.

Адным словам, тая соцыяльная крыўда, якая ў гэты час была ў шляхоцкай Польшчы, стала панаваць і ў Беларусі. Мужык ня мог знайсьці аніякай абароны ад пана. Змагацца з панам актыўна ён так сама яшчэ ня мог. І ось стаў шукаць спосабаў пассыўнага протэсту. Адным з такіх спосабаў было ўцяканьне са сваей бацькаўшчыны да казакоў на Украіне.

Пасьля рэлігійнай вуніі 1596-га году каталіцтва на Беларусі было абвешчана дзяржаўнай верай, як у Польшчы. Каталіцтва давала правы для заняцьця вышэйшых урадавых пасадаў у Літве і Беларусі. Рэформацыйны рух сярод паноў зьнік. Яго зьмяніла каталіцтва, каторае было для беларускай шляхты тым шляхам, каторы правадзіў да вышэйшых пасадаў і да злучэньня з польскаю шляхтаю. Калі адбылася царкоўная вунія, то ўсім стала ясна, што яна мела не рэлігійны, а політычны напрамак; што яна так сама была шляхам для пашырэньня каталіцтва і польскага ўплыву. Рэлігійнае пытаньне зьлілося з пытаньнем політычным і нацыянальным, каталіцтва з польскасьцыю. І да нашага часу астаўся гэты шкадлівы перажытак, калі і мы цяпер замешваем два разуменьні: паляк і каталік, (а рускі пранаслаўны). Лепшые людзі Польшчы разумелі ўсю шкадлівасьць, такого злучэньня пытаньняў рэлігійна-царкоўных з пытаньнямі політыка-нацыянальнымі. Такім быў, напрыклад, ксёндз Калінка. У прадмове да жыцьця сьв. Езафата ён піша: „І да цяперашніх часоў сярод каталіцкага духавенства рэдка спаткаеш чалавека, што шанаваў-бы абрад і нацыянальнасьць таго народу, сярод каторага працуе. Ім здаецца, што зрабіць чалавека італьянцам, або французам, (а ў нас паляком), гэта найлепшы спосаб навярнуць яго. Гэта фальшывы пагляд. Усе народы створаны Богам, мілы Богу, ды ўсе яны, не трацячы свайго нацыянальнага пачуцьця, могуць прылучыцца да ўсясьветнай цэрквы. Хто аб гэтым забывае, той сабе і справе веры шкодзіць, бо сее паміж усходнімі народамі думку, быццам каталіцтва — гэта толькі спосаб да дэнацыяналізаціі іх“.