Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Літва і Беларусь Польшча
Вітаўт 1392—1430.
Сьвідрыгайла 1430—1432.
Ягайла-Уладыслаў II
1386—1434.
Зыгмунд 1432—1440. Уладыслаў III 1434—1444.
Казімер I у Літве і Беларусі 1440—1492, да 1447 асобны ад Польшчы літ.-бел. гаспадар. Казімір IV ў Польшчы 1447—1492.
Аляксандар 1492—1506, да 1501 асобны ад Польшчы гаспадар. Ян-Альбрэхт 1492—1501.
Аляксандар — 1501—1505.
Зыгмунд II (у Літве і Беларусі) Стары 1505—1548. Зыгмунд I (у Польшчы) Стары 1506—1548.
Зыгмунд III (у Літве і Беларусі) Аўгуст 1548—1572. Зыгмунд II (у Польшчы) Аўгуст 1548—1572.

польскага політычнага, культурнага і соцыяльнага ўплыву. Потым трэба адзначыць, што тыя асобы, каторыя былі літоўска-беларускімі гаспадарамі і разам з тым польскімі каралямі ў першыя часы пасьля ўтварэньня вуніі, лічылі сябе больш літоўска-беларускімі гаспадарамі, чым польскімі каралямі. Інтарэсы і жыцьцё Літвы і Беларусі больш цікавілі, чым справы і жыцьцё Польшчы. Гэты факт робіцца тым больш зразумелым, калі прыняць пад увагу палажэньне караля ў Польшчы, дзе паны і ўзмацняючыся шляхта ўжо пачалі забіраць і потым забралі караля ў свае рукі. Літоўска-беларускі настрой польскіх каралёў у першыя часы гіасьля вуніі можна бачыць, напрыклад, у такім юрыдычным дакуманце, як «Земскія Прывілеі» Казімера I (у Польшчы IV), аб каторых будзе слова далей. Толькі пад канец пэрыоду, калі пад польскім уплывам і пад уплывам другіх прычын умовы жыцьця зьмяніліся, агульныя дзяржаўцы Літвы, Беларусі і Польшчы пачалі ставіць інтарэсы Польшчы вышэй інтарэсаў Літвы і Беларусі, а сябе лічыць больш каралямі польскімі, чым гаспадарамі літоўска-беларускімі. Такім гаспадаром быў, напрыклад, Зыгмунд III (у Польшчы II) Аўгуст, апошні прадстаўнік выміраўшага Ягайлавага дому.

Што жыцьцё Літоўска-Беларускага гаспадарства пасьля 1386 году ў асновах сваіх не перамянілася, відаць яшчэ з таго, што акты вуніі паміж дзяржавамі ўсё пішуцца і пішуцца ў далейшыя гады. Навошта гэта было-б рабіць, калі-б усё было зроблена раней.