Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

і будзе будаваць цэнтралістычную дзяржаву з абсолютнаю ўладаю монарха.

Не касуючы праў веча і старарускай ідэі народапраўства, новая дзяржаўная літоўска-беларуская ўлада будзе прагнуцца скасаваць уладу асобных маскоўскіх[1] князёў. Праўда, мясцовыя князі не зганяюцца з сваіх пасад, але яны павінны прызнаць як-бы васальную залежнасьць ад вялікага князя і гаспадара Літвы і Беларусі. Толькі ў тых валасьцёх, дзе пасады заставаліся з якіх-небудзь прычын пустымі, гаспадар садзіў як князёў, намесьнікаў сваіх родзічаў і сваякоў, каторыя таксама рабіліся васаламі вялікага князя.

АДНОСІНЫ ГАСПАДАРСТВА ДА НЯМЕЦКІХ ОРДЭНАЎ

Важнейшаю з надворных спраў Літоўска-Беларускага гаспадарства ў гэтыя часы было змаганьне з нямецкімі ордэнамі. З IX, асабліва з X сталецьця, пачынаецца вялікі рух германскага племя на ўсход.

Гэты рух на ўсход найперш прыціснуў заходніх, бальтыцкіх славян, каторыя раней жылі аж да самага Рэйну. Сталецьце за сталецьцем ішоў гэты націск немцаў, і славяне адышлі аж за Эльбу (Лабу). На поўначы Заходняй Эўропы, на берагох Бальтыцкага мора, нямецкі націск быў мацнейшым. Немцы ўсе свае сілы сконцэнтравалі ў гэтым кірунку. Усё гэта зразумела само сабой, калі мы будзем мець на ўвазе значэньне і ў тыя і ў нашыя часы морскага берагу. Над Бальтыцкім морам немцы асабліва напіралі на насельнікаў-тубыльцаў і, ідучы берагам на ўсход, спаткаліся, як мы ведаем, з палякамі і літвінамі. Літвіны пачалі бараніцца ад гэтага ўціску і, каб абарона была мацнейшай, пачалі організоўвацца. Так збудавалася дзяржава. Новай дзяржаве прышлося стрымліваць нямецкі націск. Пачалася цяжкая барацьба, каторая цягнулася праз сталецьці. Ужо Мэндаўгу трэба было бараніцца; ён бараніўся, як мог, — дзе мечам, дзе хітрасьцю. Тое самае рабіў і Гэдымін. Часта, ня маючы магчымасьці ўзяць верх над немцамі сілаю мяча, ён зьвяртаўся і да другіх спосабаў. Так, напрыклад, адзін раз ён прасіў у рымскага папы заступніцтва ад мечаносцаў. Папа, скарыстаўшы гэтае здарэньне, прапанаваў Гэдыміну прыняць вадохрышча па заходнім абрадзе. Гэдымін з пробы Мэндаўга ўжо даведаўся, што каталіцтва ня

  1. Памылка друку. Замест «маскоўскіх» трэба чытаць «мясцовых».