Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

імя Усевалада Ігнатоўскага. З гэтага тэхнікума выйшла шмат настаўнікаў, паэтаў і пісьменнікаў.

Вялікую арганізацыйную работу ў якасці наркома асветы Усевалад Ігнатоўскі праводзіў побач з выкладчыцкай і навуковай. Ён быў у 1921 г. абраны прафесарам Беларускага дзяржаўнага універсітэта, дэканам факультэтаў грамадскіх і педагагічных навук, намеснікам рэктара універсітэта. З 1926 г. ён становіцца старшынёй Інстытута беларускай культуры. З 1928 г. Ігнатоўскі — правадзейны член Беларускай Акадэміі навук, а з студзеня 1929 г. да студзеня 1931 г. — яе прэзідэнт.

Ус. М. Ігнатоўскі займаў шэраг пасад у кіраўніцтве Кампартыі (балшавікоў) Беларусі. У 1923—1924 гг. ён быў кандыдатам у члены ЦК КП(б)Б, у 1924—1930 гг. — членам ЦК КП(б)Б. У 1925—1927 гг. яго выбіраюць членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта СССР, у 1920—1930 — членам Цэнтральнага выканаўчага камітэта БССР, а ў 1924—1930 — членам Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР.

Ус. М. Ігнатоўскі часта выступаў з дакладамі па пытаннях нацыянальна-культурнай палітыкі партыі на з’ездах Кампартыі Беларусі і на пленумах ЦК. Даклады і выступленні яго адпавядалі тагачаснай агульнапартыйнай лініі. У лістападзе 1924 г. ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне адзначыць 20-гадовы юбілей культурна-педагагічнай і рэвалюцыйнай дзейнасці Ус. М. Ігнатоўскага. Станоўчай лічылася і яго дзейнасць у наступны перыяд.

У 1929—1930 гг. прайшла першая моцная хваля рэпрэсій, накіраваных супраць беларускай інтэлігенцыі. У рэшце рэшт яна дакацілася і да Ус. М. Ігнатоўскага. У 1930 г. ён публічна быў абвінавачаны ў тым, што ў сваёй дзейнасці і навуковых працах ставіць на першае месца і моцна падкрэслівае нацыянальныя моманты замест класавых. Ігнатоўскага абвінавацілі ў тым, што ён «ідэалізуе нашаніўцаў», а не выкрывае іх «варожую класавую сутнасць» і г. д.

На пленуме ЦК КП(б)Б у кастрычніку 1930 г. Усевалад Ігнатоўскі быў выведзены з членаў бюро ЦК КП(б)Б і з членаў ЦК КП(б)Б. У снежні 1930 г. ён быў вызвалены ад пасады прэзідэнта Акадэміі навук. У студзені 1931 г. пастановай прэзідыума і парткалігіі ЦКК КП(б)Б ён быў выключаны з партыі як нацыянал-ухіліст. На пачатку лютага 1931 г. ён быў выкліканы ў ДПУ на допыт. Пасля допыту, у сябе дома, Ус. М. Ігнатоўскі застрэ-