Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

культуры ў гісторыі людзей мы бачым часта. Вядома нам, напрыклад, што рымляне звалі першых хрысьціян бязбожнікамі за тое, што яны верылі ў свайго нявіднага бога, а ня ў іх рымскіх багоў; апроч таго, рымляне вінавацілі іх у распуснасьці за тое, што ў хрысьціян была свая мораль, а не мораль паганскай веры рымлян. Адным словам, летапісец зрабіў згодна з законамі соцыяльнай псыхолёгіі тую абмылку, якая для нас зусім зразумела: славяне ня мелі і не прызнавалі бізантыцка-хрысьціянскай культуры, значыць, яны ня мелі ніякай культуры.

ДЗЯРЖАЎНА-ПОЛІТЫЧНЫ ЛАД

З палавіны IX сталецьця сярод усіх усходніх славян пачынаецца дзяржаўна-грамадзская організацыя. Пляеньні крывічоў, дрыгвічоў і радзімічаў ідуць па тым-жа гістарычным шляху. Будуецца гаспадарства й тут. Яшчэ да закліканьня вядомых нам князёў-варагаў (862) пачалі тут складацца воласьці-княствы. Вёскі валасьцей цягнулі, як да цэнтру, да бліжэйшага гораду. Чым болыны і багацейшы быў горад, тым большую тэрыторыю вясковую концэнтраваў ён укола сябе. Разумеецца, што воласьці былі розныя па абшарам сваіх тэрыторый. Найвялікшымі паміж імі лічыліся; Полацкая, Смаленская і Тураўская. У летапісе апроч іх успамінаюцца яшчэ і другія воласьці, з меншай тэрыторыяй, напрыклад: Віцебская, Аршанская, Друцкая, Мсьціслаўская, Ізяслаўская, Слуцкая, Навагрудзкая, Нясьвіская, Менская, Пінская, Мазырская, Сьвіслацкая і іншыя.

Кожная воласьць кіравалася збоку ўстаноўча-заканадаўчага — вечам, а збоку выканаўчага — князем і яго дружынаю. Адкуль і як узяліся князі ў Полацкай Русі? Магчыма думаць, што ўлада князя ў розных мясцох вынікла з розных крыніц. Часам князь быў адным з роданачальнікаў племя. Энеріія і здольнасьць, асабліва ў ваяўніцкіх справах, выстаўлялі яго наперад з агульнай масы старшынь. У некаторых мясцох, дзе жыцьцё было спакайнейшае, ён станавіўся першым проста на аснове родавага старшынства па гадох. Князі, што вышлі з роданачальнікаў, былі, такім спосабам, элементам мясцовым. Апроч гэтых князёў мясцовай формацыі, у Полацкай Русі, як і ў Кіеўскай, былі князі прышлыя. Яны вербаваліся з тых нармана-варас-