Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


больш і больш вялікімі. Гэты факт збліжае іх, як соцыяльную групу, з лепшымі людзьмі Полацкага пэрыоду. Баяры, служылы элемэнт лепшых людзей Полаччыны, таксама пачынаюць гуртавацца з быўшымі дружыньнікамі. Будуецца, такім спосабам, агульны служылы стан, каторы паступова ўбярэ ў свой склад амаль што ня ўсіх лепшых людзей. Сюды не ўвашлі толькі прадстаўнікі гандлёвага і прамысловага капіталу, каторыя злажылі потым асобную клясу, будучую буржуазію. З ростам вялікага княства ўдзельныя, валасныя князі павінны былі згубіць свае княжацкія правы і таксама ўвайсьці ў служылы стан, складаючы яго вышэйшы слой.

У служылы стан увашла ў пачатку пэрыоду частка і меншых людзей. Гэта былі тыя вясковыя вольныя земляробы, каторым прыходзілася несьці вайсковую службу ці ў князя, ці ў баяр. З усіх гэтых непадобных элемэнтаў склалася ў працягу Літоўска-Беларускага пэрыоду вялікая служылая кляса, асноўным капіталам якое зьяўлялася зямля. Прадстаўнікі гэтае клясы ў першай палавіне пэрыоду называліся баярамі і зямянамі. У Полацкай Русі назву баярына (балярын, болій, большы) мелі толькі вярхі вышэйшае клясы, але з цягам часу, перашоўшы ў Літоўска-Беларускае гаспадарства, гэты тытул панізіўся, і пад баярынам пачалі разумець нават дробнага служылага чалавека. У другой палавіне пэрыоду для служылае клясы атрымаў пашырэньне тэрмін «шляхта», «шляхэцтва», прышоўшы на Беларусь з Польшчы. У пазьнейшыя часы гэтая назва выціснула ўсе другія ранейшыя назвы. Верхнюю часьць шляхэцкае клясы складалі магнаты, ці паны. Яны адрозьніваліся ад звычайных рыцараў-шляхціцаў багацтвам і ўдзелам у Радзе, каторая знаходзіцца пры літоўска-беларускім гаспадары. Як паны Рады, яны падсудны не провінцыяльнай адміністрацыі, а гаспадарскаму суду.

Служылая кляса, шляхта, паступова набывала ўсё большыя і большыя правы. Вялікія князі, літоўска-беларускія гаспадары, пачынаючы ўжо з Ягайлы, павінны былі даваць шляхэцтву ў пачатку дробныя, а потым усё большыя і большыя правыпрывілеі. Найраней гэтая кляса выдзеліла з свайго складу так званую «раду паноў», каторая абмежавала гаспадара, маючы права контролю над яго дзейнасьцю. У палавіне XV сталецьця шляхта атрымала вызваленьне ад усялякіх дзяржаўных падаткаў, апроч тых, на якія яна