Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

тоўнай, важнай справай, каторая захоплівае інтарэсы працоўных мас і параджае там соцыяльны протэст. Як толькі настала потым рэакцыя і пачаўся моцны польска-каталіцкі ўплыў, усе гэтыя протэстанты, кальвіністыя і г. д. зрабіліся пакорнымі сынамі каталіцкай царквы і падданымі шляхецка-панскай улады.

СОЦЫЯЛЬНЫ СКЛАД ГРАМАДЗЯНСТВА

Насяленьне Полаччыны складала наогул дзьве соцыяльныя групы. З аднаго боку стаяла група заможнейшых лепшых людзей, каторыя былі прадстаўнікамі гандлёвага, прамысловага і зямельнага капіталу. З другога боку стаяла група меншых, «подлых» людзей, прадстаўнікоў працы, што эксплёатавалася капіталам. Пэўна, што гэтыя дзьве групы насельнікаў Полаччыны ня былі яшчэ выразна адзначанымі клясамі і злучаліся паміж сабрй пераходнымі соцыяльнымі групамі. Усё-ж такі трэба адзначыць, што ў аснове кожнай з гэтых абедзьвюх груп было як-бы нейкае ядро. Што датычыць да валасных князёў, то яны з сваімі дружынамі стаялі асобна ад гэтых соцыяльных груп і ў залежнасьці ад умоў жыцьця станавіліся на старану тэй ці іншай групы. Зразумела, што Беларусь не магла застанавіцца на гэтых формах экономічнага і соцыяльнага жыцьця. Ідзе новая формацыя грамадзянскіх груп-клясаў пад уплывам экономічна-політычнага разьвіцьця гаспадарства і пад уплывам, праўда, пакуль што яшчэ невялікім, суседкі Польшчы.

Гаспадарству на працягу ўсяго другога пэрыоду прыходзілася нясьці добра організованыя войны на два фронты. Гэтыя войны, каторыя дзяржаве трэба было вясьці раней з нямецкімі заходнімі ордэнамі, потым са ўсходнім суседам сопернікам, Маскоўскім гаспадарствам, павялічылі лік і важнасьць князя і яго дружыны. Дружына князя ўсё расьце і расьце, князь апіраецца на яе і робіцца ўсё больш і больш незалежным ад веча. Раней дружыньнікі за сваю службу даставалі як пэнсыю, частку здабычы ці проста частку тых налогаў, якія браў князь за суд і за абарону гандлю. Паступова ўводзіцца звычай аплачваць службу дружыньнікаў зямлёю. Дружыньнікі, атрымаўшыя за сваю службу, як пэнсыю, зямлю, асядаюць на месцы і робяцца зямляўласьнікамі, раней дробнымі, а з цягам часу ўсё