Старонка:Камінскі А.Е. Да пытання аб размерах гаспадаркі і формах землекарыстання на каланізацыйным фондзе.pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Гэта старонка не была вычытаная


памяншацца. На даных прафэсара Чаянава падзесяцінны кошт пабудовы зернявой гаспадаркі пры рознай яе буйнасьці быў наступны:

СКЛАДАНАЕ ФАРМАТАВАННЕ

З павялічэньнем разьмераў гаспадаркі памяншаюцца таксама і агульныя выдаткі ў гаспадарцы, па разьліку на адзінку плошчы. Так. па даных праф. Чаянава, падзесяцінны кошт агульных выдаткаў дае наступнае зьніжэньне:

СКЛАДАНАЕ ФАРМАТАВАННЕ

Аналізуючы перавагі буйнай гаспадаркі, Кауцкі (Аграрный вопрос) прыходзіць да вываду, што сучаснае разьвіцьцё сельскай гаспадаркі, іменна буйнай вытворчасьці, прадставіла найбольш багатыя сродкі навукі і тэхнікі, якія даюць яму магчымасьць, пры дапамозе спэцыяльна створанага гаспадарчага пэрсаналу, забясьпечыць за сабою перавагі на ўсіх адносінах.

Але буйная гаспадарка, пры ўмове карыстаньня найманаю працай, мае нявыгодныя бакі. Важнейшай нявыгаднай яе зьяўляецца палажэньне адносна рабочых, тым больш, што сельская гаспадарка асабліва адчувае патрэбу ў жывой рабочай сіле.

Прафэсар Скварцоў (Основы Экономики Земледелия) прымае, што работа найманага рабочага, без нагляду, раўняецца колькасна толькі