Старонка:Камінскі А.Е. Да пытання аб размерах гаспадаркі і формах землекарыстання на каланізацыйным фондзе.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

А. Е. Камінскі

Да пытаньня аб разьмерах гаспадаркі і формах землякарыстаньня на калёнізацыйным фондзе.

Аб перавагах буйных і дробных гаспадарак у эканамічнай літэратуры вельмі шмат спрачаліся і спрачаюцца яшчэ да гэтага часу.

«Падводзячы вынікі гэтай шматгадовай спрэчкі, — кажа прафэсар Чаянаў, — прыпамінаючы ўсе спрэчныя довады, мы з пэўнасьцю павінны прызнаць, што пры іншых роўных умовах, гаспадарка буйная амаль заўсёды, будзе мець некаторыя перавагі перад гаспадаркай дробнай: гэта адзін з грунтоўных законаў эканоміі і было-б недарэчнасьцю яго адхіляць».

Калі буйная гаспадарка адрозьніваецца ад дробнай велічынёю сваёй тэрыторыі, дык трэба разглядзець, якое значэньне пры розных умовах мае гэта акалічнасьць. Разьмерам тэрыторыі сельскай гаспадаркі вызначаецца колькасьць вытвару, якая, пры іншых роўных умовах, у буйнай гаспадарцы будзе большай, чым у дробнай. Гэтая ака-