ПАЛАЧАНКА.
Казка парвалася…
За ракой на гары хата стаіць. Там Янку чакае Маряна. Вочы ў Мар’яны сінія быццам неба ў пагоду, косы быццам кужэль залацісты.
Яшчэ рана, будзе пары до…
Я яшчэ не зрабіў працы свае, Мар’яна, не закончыў справы, распачаў яе толькі, будзе пары до…
Бачу цябе праз сотні вёрстаў. Бачу: сядзіш ля вакна і тчэш кросны. Серабрыста-белая тканіна, даўгая, як шлях мой жыцьцёвы паўзе ў ставох. Бачу: вось устаеш і ставіш крыжык на сьцяне, бо дзень ужо скончыўся і ўжо бліжэй да часіны нашага спатканьня…
Сонца гасьне за лесам. Сьпі салодка, Мар’яна, заўтра ізноў дзень працы будзе.
Паглядзі, рукі мае дужыя, як з зялеза выкаваныя, вочы мае зоркія, як у зьвера ляснога, а сэрца мае б’ецца, як птушка ў клетцы на волю просіцца, і каханая мая пануе У ім…
Працу маю распачаў я і давяду да канца.
Дзень панура замірае. Дрыжаць бярозкі ад сьцюжы, да зямлі прыгібаюцца.