Перайсці да зместу

Старонка:З роднае Сакольшчыны (1937).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адным з характэрных рысаў у людзей, паводле аўтара, што быццам кідаецца ў вочы, гэта малы культ традыцыі, нахіл прымаць усё чужое. Гэная свомасьць праяўляецца ў мове, абычаях, вопратцы ды агулам усюды. Гэтым аўтар хоча паясьніць, чаму Сакольшчына бедная песьнямі. Чужое, хай мала зразумелае, трымаецца, паводле яго, вельмі моцна, яно, думаюць, нейкае лепшае. Побач слоў выказываючых такі пагляд, гаворыць зараз далей, што ў важнейшых мамэнтах вясельле, хрэсьбіны, памінкі і г. д. — толькі старадаўнія песьні здаволіваюць пачуцьцёвыя патрэбы народу. Новыя ні зьместам, ні рытмам, ні агульным характарам ня могуць знайсьці тых нясьведамых, таёмных шляхоў, што адчыняюць душу і сэрца чалавека.

Лішне мала складаным прыдаецца аўтару характар людзей, калі ён робіць вывад з міралюбівасьці, лагоднасьці аб безхарактарнасьці. Аб прысутнасьці характару гаворыць вельмі красамоўна тое, што гэны народ астаецца верным сабе. Часта гэнае „сваё“ яшчэ нявыяўлена, яшчэ не перажыта, агульна аднак стаіць на старожы якга ўсіх найважнейшых традыцыяў. Прысутнасьцю гэнага „нечага“ можа паясьніць і „аполітычнасьць“ і „грамадзкасьць“ і тыя абыякавыя пагляды на навакольнае жыцьцё.

Аўтар гаворыць, што Ясяноўчане не салідарныя, што любяць яны пасьмяяцца адны з адных г. д. Паклікаецца тутака на рознае этнічнае паходжаньне жыхараў, а адсюль ідзе нейкая расавая варожасьць.

Асабіста ведаю добра іншыя раёны Сакольшчыны, з тым самым складам насельніцтва, што ў Ясяноўцы. Ня мог-бы дзеля гэтага падзяліцца з Крыштофікам, каб этнічна розныя элемэнты былі дасюль нечым характэрным для Сакольшчыны. Суседзкія спрэчкі, калатні, часамі суды — гэта выплад абставінаў, у першую чаргу гаспадарчых, між іншым тае самае няшчаснае церазпалосіцы, якая мо’ больш як дзе нязносная. Вёскі скамасаваныя, дзе такім чынам „высахлі“ крыніцы спрэчак, — доказам добрых суседзкіх суадносінаў.


∗          ∗

Спыніўся я над некаторымі праблемамі з кніжкі інж. Крыштофіка. Як казаў я вышэй, аўтар цікаваў прадусім аб праблеме зямельнай і ў першай чарзе аб комасацыі і ейных сьледамках на зямлі і гаспадарцы. Сам Крыштофік сын вёскі, аб якой піша. Трэба сказаць, што найчасьцей добра ён яе разумее і хаця ўважае сябе за Паляка ўмее шчыра і аб’ектыўна расказаць усё аб сваёй старане ад самае далёкае мінуўшчыны, наколькі дазваляе на гэта гістарычны матарыял. За праф. Шраммам, у якога пісаў сваю працу інж. Крыштофік, трэба згадзіцца, што асабліва беларусам пры складзе нашае нацыянальнае гаспадаркі зьяўляецца небходнасьцю разбудова новае галіны — соцыёлёгіі сельскае гаспадаркі. А мы нажаль так вельмі мала ведаем аб сабе.

Др. Ст. Грынкевіч.