Старонка:З пушкі на Луну.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

— А я-б хацеў, каб зараз быў апошні ўдар! — усклікнуў палкі Мастон.

— Хутка, хутка дачакаецеся, — адказаў ім інжынер, — і паверце, нашаму заводу не давядзецца плаціць няўстойку за несвоечасовае сканчэнне работ.

— А ведаеце, якую нядоімку прышлося-б вам заплаціць? — усклікнуў Мастон. — Сто далараў у суткі да таго часу, пакуль Луна зноў не вернецца ў такое-ж палажэнне адносна Зямлі, г. зн. 18 гадоў і 11 дзён. Я ўжо вылічыў — гэта складзе шэсцьсот пяцьдзесят восем тысяч і сто далараў!

— Не, шаноўны судар, мы гэтага не ведалі, і не трэба нам гэтага ведаць, — адказаў спакойна інжынер, — таму што мы сваю работу закончым своечасова.

— А вось і лес паказаўся! — выкрыкнуў маёр.

Каля дзесяці гадзін раніцы кавалькада была ўжо кілометрах у дваццаці, лічачы па прамой лініі, ад берагу. Тут, як відаць, канчаліся апрацоўваемыя палі.

Кавалькада ўвайшла ў густы, мала праходны лес.

— Глядзіце, гэта амаль фруктовы лес! — усклікнуў Мастон. — Вось абрыкосы, вось фігавае дрэва, вось вінаград!! Глядзіце, якія вялікія лазіны — як вінаграднае дрэва!

— А вось апельсіны, бананы, лімоны, — паказваў маёр. — А гэта, здаецца, маслічнае дрэва? — запытаў ён у аднаго з праваднікоў. — Вось дзе італьянцы і французы нагатовілі-б сабе алівы і масла!

У густым араматным цені гэтых раскошных дрэў лёталі і спявалі стаі птушак з бліскучым апярэннем, хараством якога нельга было не захапляцца.

Адзін з фларыдцаў пад’ехаў да дрэва і дастаў