Старонка:З пушкі на Луну.pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лікую цікавасць у шырокіх колах цывілізаваных краін, хаця далёка не ў той ступені, як у Злучаных Штатах. Гэта спачуванне аказалася вельмі спрыяльным для поспеху падпіскі: адукаванае грамадства ўсяго свету было да яго добра падрыхтавана.

28 кастрычніка Барбікен выдаў красамоўную адозву са зваротам да «ўсіх спагадлівых людзей зямнога шара». Гэты маніфест, перакладзены на ўсе мовы, меў вельмі вялікі поспех.

Падпіска была адкрыта ва ўсіх гарадах Злучаных Штатаў з цэнтральным пунктам у Балтыморы; затым яна была адкрыта ва ўсіх сталічных гарадах Старога і Новага Свету.

Праз трое сутак пасля апублікавання барбікенаўскай адозвы падпіска ў розных гарадах Злучаных Штатаў дала ўжо чатыры мільёны далараў…

З такім задаткам Пушачны клуб мог ужо брацца за работу.

Яшчэ праз некалькі дзён газеты прынеслі не менш прыемныя весткі аб ходзе падпіскі за межамі Злучаных Штатаў, — падпіска ішла надзвычай хутка і паспяхова. Некаторыя дзяржавы адзначыліся сваёю шчодрасцю, другія афяроўвалі даволі туга, што залежала, па думцы некаторых газет, ад уласцівасцей нацыянальнага тэмперамента.

Адмовіліся ад афяравання толькі дзве краіны — Іспанія і Англія.

Праўда, адозва Барбікена дайшла і да Іспаніі, і там была адкрыта падпіска для Пушачнага клуба, але ва ўсіх іспанцаў знайшлося ўсяго сто дзесяць рэалаў (дваццаць два рублі) для заахвочвання навукі.

Іспанскія газеты, з пачуцця патрыятызма, стараліся апраўдаць нікчэмнасць гэтай сумы тым, што